Насамрэч
Сапраўды, Усерасейскі цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) абнародаваў летась у сьнежні вынікі лістападаўскага апытаньня, паводле якога «у "народным рэйтынгу" даверу да кіраўнікоў дзяржаваў-чальцоў СНД першы і другі радкі займаюць прэзыдэнты Беларусі і Казахстану: Аляксандар Лукашэнка (65%) і Нурсултан Назарбаеў (49%)».
Аднак цяпер — ліпень. Днямі іншы ўплывовы сацыялягічны цэнтар Расеі — «Фонд общественное мнение» (ФОМ) абнародаваў дадзеныя апытаньня, якое было праведзенае 14 ліпеня сёлета. Задавалася пытаньне — «Як Вы ў цэлым ставіцеся да Аляксандра Лукашэнкі — добра, кепска ці абыякава?». Адказалі «добра» −51%, «абыякава» — 37%, «кепска» — 5%.
У апытаньнях ФОМ самая вялікая колкасьць станоўчых ацэнак Лукашэнкі была ў 2013 годзе — 58%. Але і гэта — не «за 60%».
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі