Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: прычына нападу на дыплямата ў Турэччыне не палітычная


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сварка, якая прывяла да ўзброенага нападу на беларускага дыплямата ў Турэччыне, імаверна была выкліканая асабістымі прычынамі, расказаў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.

«Праводзіцца расьсьледаваньне, якое дасьць поўную карціну прычынаў таго, што адбылося, — расказаў Макей. — На наш погляд, няма ніякай палітычнай падаплёкі. Пэўна, адбілася незадаволенасьць паводзінамі дзяцей, якія гулялі ў двары. Магчыма, на гэтай глебе адбыўся ўсплёск эмоцыяў».

Рабіць высновы да завяршэньня расьсьледаваньня рана, дадаў міністар.

Паводле папярэдніх зьвестак, напад на дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава 24 ліпеня учыніў адстаўны вайсковец, псыхічна неўраўнаважаны сусед дыплямата па доме. Нападнік стрэліў у мужчыну некалькі разоў, пасьля ўчыніў самагубства.

Пацярпелага даставілі ў лякарню і пасьпяхова праапэравалі: пакуль ён яшчэ ў рэанімацыі, але дактары кажуць, што стан нармалізуецца. Як адзначыў Макей, чатыры кулі не закранулі жыцьцёва важных органаў, дактары зьбіраюцца выводзіць дыплямата з рэанімацыйнага стану.

Раней міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу расказваў, што яшчэ 24-га размаўляў з Уладзімерам Макеем па тэлефоне наконт здарэньня, а таксама дадаў, што за справай сочыць у тым ліку прэзыдэнт Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG