Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Туркмэністану ў Маскве абвергла паведамленьні пра сьмерць прэзыдэнта Бердымухамедава


Гурбангулы Бердымухамедаў
Гурбангулы Бердымухамедаў

Паведамленьні пра сьмерць прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедава не адпавядаюць рэчаіснасьці. Пра гэта заявілі агенцтву ТАСС у нядзелю ў туркмэнскім пасольстве ў Маскве.

«Гэта фальшыўка. Гэта не інфармацыя, а псэўдаінфармацыя, якая абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці», — сказаў прадстаўнік амбасады.

Інфармацыю пра сьмерць прэзыдэнта Туркмэністану перадала радыёстанцыя «Говорит Москва».

Радыёстанцыі пра гэта паведаміў палітоляг, дырэктар Цэнтру маніторынгу эўразійскіх праблем Аслан Рубаеў са спасылкай на крыніцы ў сталіцы Туркмэністану.

«Людзі, якія мне паведамілі, яны жывуць у Ашхабадзе. Яны бізнэсоўцы. Я калі спытаў, ці праўда, яны сказалі: ёсьць знаёмыя, якія працуюць у спэцслужбах, яны перадаюць, што гэта так, што гэта здарылася, калі ён выйшаў у адпачынак».

Гурбангулы Бердымухамедаў пайшоў у адпачынак 15 ліпеня.

Сёньня пра яго сьмерць паведаміў таксама Telegram-канал El Murid, які спэцыялізуецца на асьвятленьні падзеяў у арабскіх краінах. Ён спасылаўся на неназваную туркмэнскую апазыцыю.

Днём раней апазыцыйны YouTube-канал «Свабодны Туркмэністан» са спасылкай на сваіх карэспандэнтаў у Ашгабаце паведамляў, што палітык памёр напярэдадні, 20 ліпеня, у другой палове дня. Прычынай сьмерці была названая вострая ныркавая недастатковасьць.

Туркмэністан лічыцца адной з самых інфармацыйна закрытых краінаў.

Другі прэзыдэнт Туркмэністану Бердымухамедаў стаў прэзыдэнтам у 2007 годзе, зьмяніўшы на гэтай пасадзе «Туркмэнбашы» — Сапармурата Ніязава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG