Насамрэч
Паводле дадзеных Усясьветнага банку, валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва Беларусі паводле ППЗ у «міжнародных далярах» па бягучым курсе з 1992 па 2018 год павялічыўся ў 3,9 раза — з 5113 да 19 959 даляраў. Пры іншым спосабе падліку — у «міжнародных далярах» па фіксаваным курсе на 2011 год — ВУП на душу насельніцтва паводле ППЗ вырас з 1992 па 2018 год усяго ў 2,4 раза — з 7452 да 17 741 даляра.
«Міжнародны даляр», або «даляр Гіры-Хаміса» — так яго часам называюць паводле аўтараў, якія ўвялі гэтае паняцьце — умоўная грашовая адзінка, каб параўноўваць макраэканамічныя паказчыкі розных краін сьвету. Яе пакупніцкая здольнасьць роўная той, якую мае — ці меў на пэўны момант — амэрыканскі даляр унутры ЗША.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі