Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пры строгім захаваньні сувэрэнітэту», — МЗС Беларусі пра інтэграцыйныя структуры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На нарадзе для беларускіх дыпляматаў 17 ліпеня ў Менску першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка апісаў умовы ўдзелу Беларусі ў «саюзнай дзяржаве», ЭАЭС, АДКБ і СНД, піша БелаПАН.

Паводле Андрэя Еўдачэнкі, Беларусь удзельнічае ў інтэграцыйных структурах «пры строгім захаваньні сувэрэнітэту і самастойнасьці прыняцьця рашэньняў», а палітыка Менску «накіраваная на забесьпячэньне шматвэктарнай палітыкі з улікам паўнавартаснай працы з асноўнымі замежнымі партнэрамі».

Заява пра сувэрэнітэт прагучала ў дзень, калі Аляксандар Лукашэнка паляцеў на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, на якой плянуецца абмеркаваньне «паглыбленьня інтэграцыі». Міністар эканомікі Беларусі перад сустрэчай расказаў, што канцэпцыі прапановаў для перамоваў «у прынцыпе» ўзгодненыя, але «ёсьць розныя варыянты вырашэньня асобных пытаньняў».

***

Аналітыкі адзначаюць, што ўжо больш як тры месяцы афіцыйныя Менск і Масква ў глыбокай сакрэтнасьці абменьваюцца дакумэнтамі аб пэрспэктывах двухбаковых дачыненьняў. Але іхны зьмест зьяўляецца дзяржаўнай тайнай, абодва бакі ўсяляк утойваюць іх ад грамадзкасьці.

Рэалізацыя дамовы аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году, у тым ліку агульныя валюта, суд і мытня — менавіта тое, што ў канцы мінулага году прапаноўваў расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў. Той шэраг прапановаў стаў вядомы як «ультыматум Мядзьведзева». Лукашэнка жорстка адмовіў: казаў, «шантажаваць марна», а такога, каб Беларусь «падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею», ніколі ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG