Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы выказаўся пра БелАЭС і запрашэньне Лукашэнкі на перапахаваньне Каліноўскага


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што гатовы паляпшаць адносіны зь Беларусьсю, але абяцае прытрымлівацца жорсткай пазыцыі адносна блякаваньня імпарту электраэнэргіі зь Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, паведамляе delfi.lt.

Паводле прэзыдэнта, Беларусь будуе станцыю паблізу літоўскай мяжы без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі, таму яна ўяўляе пагрозу для жыхароў Літвы.

«Я перакананы, што нам ня варта купляць электраэнэргію з электрастанцыі, пабудаванай без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі, бо гэта пагроза для нашых жыхароў, гэта пагроза для нашай бясьпекі», — сказаў Наўседа журналістам у Варшаве ў аўторак увечары.

«Але калі магчыма паляпшаць стасункі з улікам вось гэтага складніка, гэтага фактару, то я гатовы гэта рабіць», — дадаў прэзыдэнт.

Ён сказаў, што пакуль не прыняў рашэньня, ці можа дыялёг зь Беларусьсю праходзіць на самым высокім узроўні. Паводле прэзыдэнта, цяпер Літва яшчэ думае, каго з прадстаўнікоў беларускіх уладаў запрасіць на цырымонію перапахаваньня парэштак удзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гадоў, заплянаваную на восень у Вільні.

«Ці гэта павінен быць візыт кіраўніка самага высокага ўзроўню, дазвольце нам пра гэта яшчэ падумаць, і я лічу, што неўзабаве мы зможам адказаць вам на гэтае пытаньне», — сказаў Наўседа, адказваючы на пытаньне BNS.

Паводле Наўседы, стасункі зь Беларусьсю былі важнай тэмай для абмеркаваньня на ягоных сустрэчах з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм’ерам Матэвушам Маравецкім і лідэрам кіроўнай партыі Яраславам Качыньскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG