Першы раз я пачуў яе чатырохгадовым хлапчуком у хаце сваіх бацькоў, куды мяне назаўсёды забралі зь вёскі ад маёй бабулі. Яна не падалася мне чужою, гэтая мова. Роднаю таксама не была: гэта была мова маіх бацькоў — інтэлігенцыі! Бабуля была звычайнай калгасьніцай…
Мінуліся дзесяцігодзьдзі. І вось прыйшоў аднойчы час, калі бацькі сталі настойліва пераконваць мяне, каб я пачаў размаўляць па-беларуску. І нават паспрабаваў пісаць на беларускай мове! Я не псаваў настрой старым. Моўчкі, тоячы свае колішнія крыўды, падумаў, што ніколі не прасіў іх красьці маё дзяцінства. Ніколі не прасіў красьці ў мяне маю Родную Мову.
Анатоль Калесьнік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org