Зноў зьявіліся тараканы. Столькі год не было, а тут — на табе!
Зьнізу засяліліся новыя суседзі ды з майном завезьлі «перасяленцаў». Спачатку трапляліся толькі адзінцы-«разьведчыкі», а цяпер — прусакі рознага калібру: нібы макавае зерне, рухавая моладзь-драбната і абцяжараныя вялікімі чэравамі паважныя самкі. Казалі, што напрыканцы 90-х тараканы зьніклі з-за… выпраменьваньня сотавых тэлефонаў. Сёньняшнія не баяцца ні новамоднай атруты, ні вай-фаю, смарфонаў ці іншых вынаходак 21 стагоддзя. Пэўна ж — прагрэс!
Кажуць, гастарбайтары прывозяць да хаты з Масквы… клапоў. Калі яны такія ж кусучыя, як былі ў каменск-уральскім інтэрнаце 40 год таму, і трывушчыя, як цяперашнія тараканы, то відавочна: інтэграцыя прыносіць рэальныя плады…
Васіль Аўраменка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org