Украіна не прызнае рэфэрэндуму ў Крыме аб далучэньні да РФ, які адбыўся ў 2014 годзе. Яна лічыць Крым часова акупаванай тэрыторыяй, таму трапіць туды можна толькі праз адмысловую працэдуру.
Пляж у Алушце
Вам трэба атрымаць адмысловы дазвол у міграцыйнай службе Ўкраіны. Яго даюць толькі ў некалькіх выпадках:
Усё гэта трэба пацьвердзіць дакумэнтамі, якія падаюцца ў любое аддзяленьне службы .
Адпачынак у Севастопалі
«Не, я хачу проста адпачыць. Можна я заеду з тэрыторыі Ўкраіны?»
Нельга. Вас спыняць на КПП, і давядзецца вяртацца.
Графіці з выявай Уладзіміра Пуціна ў Сімферопалі
Паводле правілаў Украіны — не, не законна. Фармальна ніякіх адзнак у пашпарт на тэрыторыі Расеі ня ставіцца. Але вашае прозьвішча будзе ў авія- і чыгуначных квітках, а таксама ў санаторных пуцёўках. Калі вас нейкім чынам усё ж вылічаць ва Ўкраіне, шлях у Кіеў, Львоў ды на адэскае ўзьбярэжжа будзе надоўга закрыты.
Крымскі мост
Па-рознаму, але прыемнага мала. Вам могуць на некалькі гадоў закрыць уезд ва Ўкраіну. Прадугледжаны таксама штраф, але можна і апынуцца ў турме на тэрмін да 15 сутак.
Штамп забароны на ўезд ва Ўкраіну пасьля незаконнага наведваньня Крыму. Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY
Ня езьдзіць, калі ня хочаце праблем. У Адэсе таксама ёсьць мора.
Дарэчы, журналіст Свабоды нядаўна наведаў Крым, атрымаўшы спэцыяльны дазвол ад украінскіх уладаў. Мы зрабілі адтуль цыкль публікацый. Чытайце яго, каб больш даведацца пра тое, што адбываецца на паўвостраве.
Хто адпачывае на пляжах і ў санаторыях анэксаванага паўвострава
Што я пабачыў у анэксаваным Крыме і чым гэта падобна на Беларусь
Як беларускі прадпрымальнік жыве ва ўмовах антырасейскіх санкцый