Гэтае адкрыцьцё адсоўвае дату прыбыцьця людзей у Эўропу з Афрыкі на 150 тысяч гадоў.
Дасьледчыкі паведамляюць, што чэрап узростам 210 тысяч гадоў быў ідэнтыфікаваны як самыя раньнія чалавечыя парэшткі, знойдзеныя за межамі Афрыкі, паведамляе AFP.
Вынікі гэтага дасьледаваньня пацьвярджаюць, што чалавек роду Homo sapiens мог зрабіць некалькі спробаў дабрацца да Эўропы з Афрыкі. Навукоўцы прыйшлі да такой высновы, калі прааналізавалі два чэрапы, знойдзеныя ў канцы 1970-х гадоў у пячоры Апідзіма ў Грэцыі.
Адзін з чэрапаў, паказала дасьледаваньне, належаў нэандэртальцу, які жыў 170 тысяч гадоў таму, другі — раньняму прадстаўніку сучаснага чалавека ў Эўропе.