Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справіўся!


Жуль Баст’ен-Лепаж, «Кастрычнік» (1878)
Жуль Баст’ен-Лепаж, «Кастрычнік» (1878)

Празрысты верасень. Другі дзень вясельля. Шпацыр зь дзяўчатамі па незнаёмай вёсцы. Нястрымная прага натуральнай патрэбы пасьля выпітых ураньні некалькіх літраў вадкасьці. Зайсьці за дрэва не дазваляла мне напускная шляхетнасьць перад прадстаўніцамі прыгожага полу ды мая прыродная сарамлівасьць: а раптам заўважаць людзі! Адзіным выйсьцем здаваўся той мост праз Котру, балазе рушылі ў добрым накірунку.

Кінуўшы дзеўкам недарэчны жарт пра залатую рыбку, я спусьціўся ўніз па стромай сьцежцы з выбоінамі. Імкліва два струмені зьліліся ў адзін... Толькі тады, падняўшы галаву, я ўбачыў на другім беразе аратага з канём ды чалавек дзесяць сялян, што падбіралі бульбу. І пачуў словы нязлоснага дакору: «О-от красіво….»!

Сьцёпка Пярсьцёнак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG