Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я ня птушка!


Уінслаў Гомэр, «Хлопцы на выгане» (1874)
Уінслаў Гомэр, «Хлопцы на выгане» (1874)

Гадуючыся ў бабулі Ганны ў Лягезах, дзе было дзесяць хат, я ня ведаў, дзе жыву. Можа і казаў хто пра Беларусь, але гэтага ня памятаю. Я ня ведаў, што зямля круглая і што за небакраем, дзе стаялі зялёнымі сьценамі лясы, таксама ёсьць жыцьцё. І мне ня трэба было ведаць пра гэта. Я быў дома! І я быў шчасьлівы, як усе птушкі, што сьпявалі ў садах і лясах, і, якія, узьлятаючы высока, вярталіся ў гнёзды. І мне хочацца вярнуцца і ў Лягезы, і ў Пугачы. І я вяртаюся, але толькі ва ўспамінах і ў думках. Я ня птушка.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG