Разбалелася галава так, што мусіў пайсьці ў раённую паліклініку ў Празе. Ледзьве запоўніў анкету пацыента, так ламіла; лекар узяў чытаць, дайшоў да месца працы — Радыё Свабода — і рэзка спытаў:
— Чаму вы бамбіце Югаславію?!
NATO якраз пачало рэйды супраць войскаў Мілошавіча, каб спыніць генацыд у Косаве. Грамадзкая думка ў Чэхіі палярна падзялілася.
— А чаму вы рэжаце касавараў? — спытаўся я.
Далейшая дыскусія нагадвала бамбаваньне: мэдсястра заціснулася ў кут, з калідора заглядвалі цікаўныя. Нарэшце лекар заўважыў, што я ўжо ледзь сяджу, і скамандаваў:
— Іньекцыя, 500, унутрывенна!
Вось і канец, падумаў я. Але ж не — сёлета Косава 21-шы раз сьвяткавала незалежнасьць. Гуманізм перамог.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org