Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў Радыё Свабода не пусьцілі на перадачу ўкраінскіх палонных у Менску


Віктар Медвядчук (зьлева) на перамовах з прадстаўнікамі ДНР-ЛНР
Віктар Медвядчук (зьлева) на перамовах з прадстаўнікамі ДНР-ЛНР

28 чэрвеня ў 14.30 у аэрапорце «Менск» была заплянаваная перадача ад баевікоў ДНР-ЛНР чатырох украінскіх палонных, на якую не дапусьцілі Радыё ​Свабода.

Журналісты Свабоды раніцай падалі ў прэсавую службу ініцыятара перадачы, старшыні палітрады партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука сьпіс для акрэдытацыі, атрымаўшы пацьверджаньне, што гэтую падзею можна будзе асьвятляць.

Аднак у аэрапорце ахова не знайшла прозьвішчаў карэспандэнтаў Свабоды ў выніковым сьпісе, а пазьней яе супрацоўнікі паведамілі, што журналісты не прайшлі працэдуры ўзгадненьня з прэсавай службай Медведчука. Тлумачэньняў ад самой прэсавай службы атрымаць не ўдалося.

Пра перадачу чатырох палонных Віктар Медвядчук дамовіўся зь лідэрамі баевікоў так званых ДНР-ЛНР падчас сустрэчы 27 чэрвеня ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG