— Штосьці ты наблытаў зь юбілеем Гуменюка, — кажа мне Тацяна. — Ягонае 50-годзьдзе напэўна ўжо было.
Мы абмяркоўваем з Тацянай новую кнігу публіцыстыкі Юры Гуменюка, якую я цяпер укладаю.
— Нічога не наблытаў, Юра нарадзіўся 24 верасьня 1969 году. Таму юбілей сёлета, — пераканаўча тлумачу.
— О Божа, — кажа Тацяна, — гэта ён настолькі быў маладзейшы за нас?! І ўжо шэсьць з паловай гадоў яго няма на гэтым сьвеце! Застаўся навечна маладым.
19 студзеня 2013 году Юра выпаў зь дзявятага паверху і паляцеў у вечную маладосьць. Ці пішуцца там яму вершы?
Алесь Аркуш
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org