Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога лідэра Кіргізстану пазбавілі статусу экс-прэзыдэнта і недатыкальнасьці


Алмазбэк Атамбаеў
Алмазбэк Атамбаеў

Парлямэнт Кіргізстану прыняў пастанову «Аб пазбаўленьні статусу экс-прэзыдэнта Кіргізскай Рэспублікі Алмазбэка Атамбаева».

103 дэпутат прагаласавалі «за», 6 — «супраць».

20 чэрвеня парлямэнт накіраваў у Генпракуратуру матэрыялы для вынясеньня абвінаваўчага заключэньня для пазбаўленьня Атамбаева статусу недатыкальнасьці. «За» прагаласавалі 100 дэпутатаў, «супраць» — пяць. 26 чэрвеня генэральная пракуратура вынесла заключэньне па абвінавачваньнях, вылучаных парлямэнтам краіны супраць экс-прэзыдэнта Алмазбэка Атамбаева для зьняцьця зь яго недатыкальнасьці.

Напярэдадні пракуратура знайшла падставы да пяці абвінавачваньняў з шасьці, прадстаўленых парлямэнтам.

У прыватнасьці, прыкметы асабліва цяжкага злачынства знайшлі ў наступных абвінавачаньнях:

  • незаконнае завалоданьне ўчасткам у вёсцы Кой-Таш, дзе Атамбаеў пабудаваў дом,
  • незаконнае вызваленьне крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева,
  • незаконнае ўзбагачэньне,
  • карупцыя пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека,
  • магчымае дачыненьне да незаконных пастаўках вугалю на ЦЭЦ Бішкека.

Падстаў для абвінавачваньняў не пацьвердзілі толькі ў адным пункце — ганеньні на дэпутатаў, судзьдзяў, грамадзкіх дзеячаў і СМІ.

Статус экс-прэзыдэнта Кіргізстану маюць Роза Атунбаева і Алмазбэк Атамбаеў. Зьвергнутыя ў выніку рэвалюцый Аскар Акаеў і Курманбэк Бакіеў таксама пазбаўленыя гэтага статусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG