Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпіўка і філязофія


Гуга Каўфман, «Добрае піва» (1881)
Гуга Каўфман, «Добрае піва» (1881)

Ня ведаю, ці шмат сярод нас знойдзецца тых, хто чытаў італійскага філёзафа і гісторыка Бэнэдэта Крочэ (Benedetto Kroce). Між тым апівуды, што таўкуцца ад ранку каля лікёра-гарэлачных крамаў ды піўных бочак, згадваюць яго штохвіліны.

— Крочэ-э, — кажа звычайна які апівуда, апавядаючы пра нешта, і закаханымі вачыма пазіраючы ў бок піўной бочкі.

Кажа ён так не ад добрага жыцьця.

Думкі ў галаве круцяцца паволі, як замшэлыя жорны; вось язык, чакаючы, калі нешта зьмелецца, і б’е па зубох, агучваючы прозьвішча італійскага філёзафа.

Вінцэсь Мудроў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG