Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога беларускага палітвязьня Францкевіча дэпартавалі з Украіны


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

У ноч на 19 чэрвеня ў Кіеве супрацоўнікамі СБУ быў затрыманы грамадзянін Беларусі, былы палітвязень, анархіст Аляксандар Францкевіч і раніцай сёньняшняга дня дэпартаваны ў Беларусь.

Гэтыя зьвесткі Свабодзе пацьвердзіла маці Аляксандра Францкевіча Тацяна:

«Так, сын пазваніў раніцай з Гомля, сказаў, што яго выслалі з Украіны, прычыну абяцаў патлумачыць пры сустрэчы. Цяпер ён едзе з Гомля ў Менск цягніком, будзе аб 11 гадзіне».

Сама Тацяна Францкевіч цяпер знаходзіцца ў Наваполацку.

Аляксандар Францкевіч быў актывістам анархісцкага руху, у 2011 годзе асуджаны на 3 гады зьняволеньня, адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі «Воўчыя норы». Пасьля вызваленьня ў 2015 годзе зьехаў ва Ўкраіну, у Беларусь не вяртаўся. Тацяна Францкевіч кажа, што сын жыў у Кіеве і працаваў кампутарнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG