Прыйшла новая кліентка, кажа, што яна неверагодна шчасьлівая, што нарэшце трапіла ў мае рукі… Пяць год гэтага жадала і толькі назірала, як да мяне па прыгожыя фрызуры ходзяць яе сяброўкі, нарэшце вырашыла запісацца да мяне і аддацца ў мае залатыя рукі… Кажа, што я магу рабіць зь ёй, што захачу, любыя экспэрыменты.
Я ўзрадаваўся і пачаў ёй прапаноўваць розныя варыянты стрыжкі грыўкі; паказаў, як можна падкараціць крута даўжыню, як дадаць аб’ём зьверху…
Але мая кліентка усе мае прапановы адмаўляе і проста просіць падраўняць ёй канцы і высушыць валасы.
Я моўчкі ўсё зрабіў, раззлаваны і зьбянтэжаны. Навошта ўвогуле да мяне прыйшла?
Сяргей Календа
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org