Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пабіты тэмпэратурны рэкорд 82-гадовай даўнасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэмпэратурны рэкорд дня 82-гадовай даўнасьці пабіты ў Менску 11 чэрвеня. Паветра ў сталіцы прагрэлася да 32,2 градуса цяпла. Ранейшы максымум складаў 30,1ºС , піша БелаПАН.

Абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды таксама ў Берасьці — 32,2ºС (было 32ºС 11 чэрвеня 2010 году), Горадні — 30,8ºС (30,6ºС таксама ў 2010-м) і Магілёве — 31,7ºС (30,5ºС у 1968 годзе).

Рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны — 33,5ºС, зафіксаваны 11 чэрвеня 2010 году на мэтэастанцыі Кастрычнік у Гомельскай вобласьці, пакуль ня быў пабіты. Гэтае месца апынулася самым цёплым і цяпер — 33,3 градуса.

У Пінску (Берасьцейская вобласьць) зарэгістравана 33,1ºС (ранейшы рэкорд у райцэнтры — 32,4ºС у 2010 годзе), у Жлобіне (Гомельская вобласьць) — 32,8ºС (31,9ºС у 2010-м).

Паводле прагнозу сыноптыкаў, вельмі гарачае надвор’е, з тэмпэратурай да 34 градусаў, захаваецца да канца тыдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG