Як яно на самой справе
Зараз у 31 краіне сьвету эксплюатуецца 193 атамныя электрастанцыі з 451 рэактарам, 55 рэактараў знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. Аднак многія краіны цалкам адмовіліся ад ядзернай энэргетыкі альбо скарацілі яе выкарыстаньне.
Італія стала краінай, якая закрыла наогул усё атамныя электрастанцыі і цалкам адмовілася ад ядзернай энэргетыкі. Апошняя АЭС Італіі была спыненая ў 1990 годзе.
Бэльгія, Нямеччына, Гішпанія, Швэйцарыя і Тайвань ажыцьцяўляюць доўгатэрміновую палітыку па адмове ад ядзернай энэргетыкі.
Літва і Казахстан часова перасталі мець АЭС, хаця і разглядаюць пляны пабудовы новых.
Аўстрыя, Куба і Лібія па палітычных, эканамічных ці тэхнічных прычынах спынілі свае праграмы атамнай энэргетыкі і не завяршылі пачатае будаўніцтва сваіх першых АЭС.
Акрамя поўнай адмовы ад ядзернай энэргетыкі назіраюцца тэндэнцыі яе стагнацыі. Некаторыя лідэры сусьветнай атамнай энэргетыкі — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія зачынілі значную колькасьць АЭС. Згодна справаздачы аб стане сусьветнай ядзернай індустрыі пік вытворчасьці ядзернай энэргіі быў зафіксаваны ў 2006 годзе, доля ядзернай энэргетыкі ў глябальнай вытворчасьці электрычнасьці зьнізілася з 18% у 1996 годзе да 11% у 2015 годзе. 164 рэактары былі спыненыя.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі