Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце штораз менш свабоды прэсы — Freedom House


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай ўзроўню свабоды СМІ ў сьвеце (Freedom and the Media 2019).

Галоўныя высновы

  • За апошняе дзесяцігодзьдзе свабода прэсы пагаршалася ва ўсім сьвеце. Гэтая тэндэнцыя найбольш востра выступіла ў Эўропе, якая раней лічылася бастыёнам свабодаў, ды ў Эўразіі і на Блізкім Усходзе, дзе засяроджаныя многія з найгоршых дыктатур;
  • У некаторых найбольш уплывовых дэмакратычных краінах сьвету папулісцкія лідэры імкнуліся мэтанакіравана абмежаваць незалежнасьць СМІ. У гэтым кантэксьце аўтары справаздачы называюць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, чыё «пастаяннае ганьбаваньне прэсы сур’ёзна ўзмацніла працэс страты даверу грамадзкасьці да асноўных сродкаў масавай інфармацыі»;
  • Абмежаваньне свабоды прэсы вядзе наўпрост да абмежаваньня дэмакратыі. У гэтым кантэксьце згадваюцца Вугоршчына і Сэрбія, дзе ўлады пастараліся замацаваць права ўласнасьці над большасьцю асноўных СМІ за сваімі саюзьнікамі.
  • Досьвед паказвае, што свабода прэсы можа адрадзіцца нават пасьля працяглага пэрыяду рэпрэсій, калі толькі даць ёй магчымасьць. Як прыклады, падаюцца такія краіны як Этыёпія, Малайзія, Эквадор і Гамбія.

Беларусь у справаздачы Freedom and the Media 2019 згадваецца як прыклад краіны, якая абмежавала свабоду прэсы папраўкамі ў закон аб СМІ напрыканцы 2018 году, што ў выніку давяло да «блякіроўкі некалькіх незалежных сайтаў, якія раней карысталіся адноснай рэдакцыйнай свабодай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG