Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты вырашылі ня толькі пікетаваць рэстаран «Поедем поедим», але і патруляваць Курапаты


Пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим» 1 чэрвеня 2019 году
Пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим» 1 чэрвеня 2019 году

Абаронцы Курапатаў правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды гадавіны пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» і 31-й гадавіны выхаду артыкулу пра масавыя расстрэлы пад Менскам.

Севырынец: месца расстрэлаў хочуць схаваць за агароджай з вазонамі

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, адзін з ініцыятараў кампаніі Павал Севярынец даў ацэнку году пікетаваньня забаўляльнай установы.

Мільёны людзей наноў ці ўпершыню пачулі пра Курапаты. Гэта адбылося дзякуючы актыўнасьці абаронцаў Курапат і паведамленьням пра іх незалежных мэдыя. Мусіў выказацца і Аляксандар Лукашэнка.

«Раней ён унікаў гэтай тэмы, увогуле не выказваўся, а тут нарэшце прызнаў наяўнасьць гэтага месца і зрабіў выгляд, што пра яго клапоціцца».

Павал Севярынец мяркуе, што за «добраўпарадкаваньнем» курапацкага мэмарыялу, пра якія абвясьціў Лукашэнка, стаіць жаданьне схаваць гэтае месца ад грамадзтва за агароджай, за вазонамі.

«Забывацца пра тое, што там дзясяткі тысяч былі забітыя, нельга. Рашэньне праблемы Курапатаў ляжыць ў сэрцах беларусаў, а не ў рашэньнях ягонай адміністрацыі», — мяркуе Павал Севярынец..

Курапацкая варта стала пляцоўкай гуртаваньня беларускага руху. Паводле Севярынца, сотні актывістаў бралі ўдзел у пікетаваньні, тысячы людзей цягам году далучаліся.

Працягваецца назапашваньне базы зьвестак пра аўтамабілі, якія прыяжджаюць у рэстарацыю. Цяпер у ёй прыкладна 2700 машын.

«Гэта база для аналізу пра распаўсюд у Беларусі і дзейнасьць так званага „русского мира“», — кажа палітык.

Ніна Багінская пікетуе рэстаран «Поедем поедим»
Ніна Багінская пікетуе рэстаран «Поедем поедим»

Відавочны сыгнал Маскве, што лёгкай прагулкі тут ня будзе, калі яны вырашаць захапіць Беларусь, як захапілі Крым.

«Калі так упарта пратэстуюць супраць нейкай рэстарацыі, дык за незалежнасьць будуць змагацца па-сапраўднаму. Масква гэта бачыць і робіць высновы», — мяркуе Павал Севярынец.

Ён таксама паведаміў, што на агульным сходзе пікетоўцаў 1 чэрвеня ў Курапатах усе ўдзельнікі сходу пагадзіліся, што варта будзе працягвацца, пакуль застаецца праблема працы рэстарацыі.

«Мы заклікаем беларусаў далучацца да гэтага грамадзкага чыну», — сказаў Павал Севярынец.

Чахольскі: плян зьнішчэньня Курапатаў распрацавалі ня ў Менску

Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі народнага мэмарыялу Курапаты Алесь Чахольскі лічыць, што сцэнар зьнішчэньня Курапатаў распрацаваны не ў Беларусі, а на Лубянцы.

«Крыжалом у сакавіку пачаўся без аніякай прававой базы, проста на загад зьверху, прычым невядома ад каго. Плюс забаранілі ставіць новыя крыжы. Далей будуць паступова зьнішчаць увесь мэмарыял, бо крыжы натуральным чынам будуць старэць. А тое, што адгарадзілі сеткавай агароджай ды павесілі кветачкі, ёсьць насамрэч прыніжэньнем значнасьці нацыянальнага нэкропалю», — лічыць Алесь Чахольскі.

Алесь Чахольскі кадя рэстарана «Поедем поедим», архіўнае фота
Алесь Чахольскі кадя рэстарана «Поедем поедим», архіўнае фота

Актывіст расказаў, як ідзе ягоная барацьба за вяртаньне 24 мэталічных крыжоў, якія дэмантавалі і вывезьлі з Курапатаў у сярэдзіне красавіка. На гэтыя крыжы, пастаўленыя па пэрымэтры ў 2017 годзе, у актывіста ёсьць ўсе дакумэнты. Яны каштавалі 1800 рублёў. Зьнікненьне крыжоў Алесь Чахольскі назваў крадзяжом у вялікім памеры і абвінаваціў пракуратуру ў тым, што яна пакрывае зладзеяў.

«16 красавіка я зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем вярнуць мне як уласьніку гэтыя 24 мэталічныя крыжы. І вось 17 траўня мне даслалі адказ, у якім назвалі тыя работы „добраўпарадкаваньнем“, але пра крыжы нічога не паведамілі».

Алесь Чахольскі заявіў, што будзе працягваць захады для вяртаньня крыжоў.

Сіўчык: Адбываецца гібрыдная вайна супраць Беларусі

Прадстаўнік Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык назваў атаку на Курапаты «элемэнтам гібрыднай вайны» супраць беларускага нацыянальнага руху.

Новай праявай гэтай вайны ён лічыць пляны пабудовы паміж Курапатамі і «Экспабелам» выставачнага цэнтру, пра што нядаўна заявіў Аляксандар Лукашэнка.

«Патрэбна мабілізацыя ўсяго грамадзтва на абарону Курапатаў», — лічыць актывіст.

Рух салідарнасьці «Разам» зрабіў адмысловую заяву, у якой патрабуе ад ўладаў адмовы ад плянаў пабудовы каля Курапатаў выставачнага цэнтру і пераносу з Галгофы на поле каля курапацкага лесу дзяржаўнага мэмарыяльнага знаку

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG