Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні ў Беларусі скончылі жыцьцё самагубствам вайсковец і памежнік


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З чэрвеня 40-гадовы прапаршчык Полацкага памежнага атраду ўчыніў суіцыд на працоўным месцы. У Памежным камітэце пацьвердзілі факт здарэньня.

Пра трагічнае здарэньне на Віцебшчыне паведаміў тэлеграм-канал NEXTA, прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі пацьвердзіў БелаПАН факт здарэньня: 40-гадовы прапаршчык кантрактнай службы застрэліўся падчас нясеньня службы.

«Да месца выяўленьня цела выехала апэратыўная група Дзяржаўнага памежнага камітэту. Чакаем прыбыцьця сьледчай апэратыўнай групы мясцовага тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, а таксама прадстаўнікоў Сьледчага камітэту», — сказаў Бычкоўскі і дадаў, што аб прычынах суіцыду казаць пакуль заўчасна, яны высьвятляюцца.

3 чэрвеня ў Міністэрстве абароны БелаПАН таксама пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што 1 чэрвеня скончыў жыцьцё самагубствам вайсковец слонімскай 11-й мэханізаванай брыгады, які праходзіў службу па кантракце.

Як паведаміў прадстаўнік Мінабароны Ўладзімер Макараў, пасьля вывучэньня акалічнасьцяў здарэньня ў Слоніме ў ведамстве прыйшлі да высновы, што прычыны самагубства «не зьвязаныя з праходжаньнем вайсковай службы і абумоўленыя выключна асабістымі абставінамі».

14 траўня суіцыд зрабіў памежнік у Смаргонях. Цела 34-гадовага вайскоўца-кантрактніка знайшлі сваякі ў доме бацькоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG