Насамрэч
У цэлым па Эўропе на ўсіх тэрыторыях, якія кантралявалі нацысты, доля зьнішчаных габрэяў была вышэйшая, чым доля зьнішчаных цыганоў. Аднак у акупаваных нацыстамі Беларусі і Ўкраіне доля зьнішчаных цыганоў была нават вышэйшая, чым доля зьнішчаных габрэяў (хоць у абсалютных лічбах габрэяў было зьнішчана больш, бо іх і жыло тут больш).
Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў публікацыі «Цыганы — забыты Галакост»> ва ўкраінскім выданьні Argumentua са спасылкай на дзьве навуковыя публікацыі: па габрэйскіх стратах — Lucy S Dawidowicz. The War against the Jews, 1933–1945. (New York. Bantam, 1975), па цыганскіх стратах — Donald Kenrick, Grattan Puxon. Destiny of Europe’s Gypsies. (New York. New York Basic Books, 1973.)
Паводле гэтых выданьняў, у Беларусі і Ўкраіне за часы нацысцкай акупацыі з 1 мільёна 185 тысячаў габрэйскага насельніцтва загінуў 61%, з 42 тысячаў цыганоў — 71%. Для параўнаньня: у Польшчы было забіта 91% габрэяў і 64% цыганоў, у Нямеччыне і Аўстрыі — 88% габрэяў і 69% цыганоў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі