Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты разгледзяць зьмены ў закон аб прадухіленьні фінансаваньня тэрарызму. Фактар рызыкі — мяжа з Расеяй


Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць намер разгледзець у першым чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь „Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюджваньня зброі масавага паражэньня“».

Гэты закон дзейнічае ў Беларусі амаль 5 гадоў — ад 30 чэрвеня 2014 году. Папраўкі ў яго ўносіліся ўжо двойчы — у 2015 і 2016 гадах.

І вось трэцяя за няпоўныя пяць гадоў ініцыятыва.

Рыхтуе законапраект камісія Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. Яе галоўная выснова — «Праект закону скіраваны на ўрэгуляваньне надзённых пытаньняў ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавых апэрацый, якія назапасіліся ў банкаўскай сыстэме і патрабуюць дазволу ў мэтах ажыцьцяўленьня эфэктыўнага ўнутранага кантролю».

Невыпадкова на пашыраным пасяджэньні камісіі ўсе выступоўцы з па-за межаў Палаты прадстаўнікоў прадстаўлялі Нацыянальны банк.

Свабодзе стала вядома, што ў лютым — жніўні 2018 году ў Беларусі правялі комплексную ацэнку рызыкі легалізацыі адмываньня злачынных грошай. Тады аналізавалася становішча ў наступных сфэрах:

  • фінансавы сэктар,
  • сэктар юрыдычных паслуг,
  • сэктар нерухомасьці,
  • азартныя гульні, лятарэі, інтэрактыўныя гульні,
  • іншае (таварныя біржы, гандаль каштоўнымі камянямі і мэталамі).

У выніку да высокай ступені пагрозы аднесьлі:

  • падатковыя злачынствы,
  • незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць,
  • ілжэпрадпрымальніцтва,
  • злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі,
  • злачынствы, зьвязаныя з інфармацыйнымі тэхналёгіямі,
  • злачынствы карупцыйнай скіраванасьці.

Падкрэсьлівалася, што на ўзрастаньне ступені пагрозы найперш уплывае «спрошчаны кантроль на мяжы Рэспублікі Беларусь з Расейскай Фэдэрацыяй». Гэты фактар адзначаны пры зьдзяйсьненьні злачынстваў, зьвязаных зь незаконнай міграцыяй, гандлем людзьмі, незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Злачынны даход, атрыманы ў рамках злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі і незаконнай міграцыяй, як правіла, заставаўся на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG