Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павел параіў былым камуністам пакаяцца


Мітрапаліт Павел
Мітрапаліт Павел

Людзям, якія ў СССР былі ў камуністычных арганізацыях, варта пакаяцца на споведзі, сказаў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел у эфіры разанскага тэлеканалу «Эхо-ТВ» падчас праграмы «Гутаркі з уладыкам Паўлам».

Праваслаўны герарх закрануў гэтую тэму, адказваючы на пытаньне жыхаркі Віцебску, якая запыталася ў яго, ці трэба ёй пакаяцца ў тым, што за савецкім часам яна пад прымусам уступіла ў камсамольскую арганізацыю.

«Я ня буду вас зараз асуджаць ці крытыкаваць, — зьвярнуўся да тэлеглядачкі патрыяршы экзарх. — Так, сапраўды, быў час, калі людзей прымушалі ўступаць у піянэры, камсамол, камуністычную партыю. КПСС сапраўды была антыцаркоўнай, антырэлігійнай партыяй, якая змагалася з царквой ня толькі ў ідэалягічным, але і ў прамым, нават фізычным пляне».

«Людзі выказалі маладушша, думалі, маўляў, усе ўступаюць, але ж былі і тыя людзі, якія не ўступалі ў піянэры, камсамол, партыю, цьвёрда стаялі на гэтай пазыцыі. Вельмі многія засталіся вернымі царкве», — адзначыў Павел.

Паводле мітрапаліта, ні сьвятары, ні царква ў цэлым не асуджаюць за такія ўчынкі, бо ў людзей былі розныя прычыны і матывы далучыцца да камуністычных арганізацый.

«Тым ня менш, калі вы задалі гэтае пытаньне, яно ўжо сьведчыць пра тое, што вам сумленьне кажа, што вы зрабілі нешта ня так. Таму правільна будзе прыйсьці і на споведзі перад сьвятаром сказаць Богу: «Госпадзі, даруй, так, быў такі грэх, слабасьць», — параіў сьвятар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG