Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бессмертный полк» у Беларусі: няма агульнай ідэі — няма пагрозы для грамадзтва

На акцыю прыйшлі каля 500 чалавек. Некаторыя зь іх выйшлі з партрэтамі сваіх родзічаў, якія ваявалі ў Другую сусьветную
1/13 На акцыю прыйшлі каля 500 чалавек. Некаторыя зь іх выйшлі з партрэтамі сваіх родзічаў, якія ваявалі ў Другую сусьветную
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
На пачатку траўня кіраўнік МЗС Украіны прапанаваў свой варыянт «Несьмяротнага палка»: несьці партрэты ахвяраў Сталіна і агрэсіі Расеі
2/13 На пачатку траўня кіраўнік МЗС Украіны прапанаваў свой варыянт «Несьмяротнага палка»: несьці партрэты ахвяраў Сталіна і агрэсіі Расеі
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
…некаторыя — з партрэтамі Сталіна і нават Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), некаторыя — са сьцягамі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР
3/13 …некаторыя — з партрэтамі Сталіна і нават Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), некаторыя — са сьцягамі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
На акцыі актыўна раздавалі «георгіеўскія стужкі», дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было
4/13 На акцыі актыўна раздавалі «георгіеўскія стужкі», дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Такая акцыя ў Беларусі сёлета была толькі ў сталіцы. У Віцебску мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця-акцыі «Несьмяротны полк» з фармулёўкай «не ўяўляецца магчымым» і прапанавалі далучыцца да акцыі «Беларусь памятае»
5/13 Такая акцыя ў Беларусі сёлета была толькі ў сталіцы. У Віцебску мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця-акцыі «Несьмяротны полк» з фармулёўкай «не ўяўляецца магчымым» і прапанавалі далучыцца да акцыі «Беларусь памятае»
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
У сакавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «катэгарычна супраць» гэткіх мерапрыемстваў. Афіцыйныя мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце пад лёзунгам «Беларусь памятае», без выкарыстаньня «георгіеўскай стужкі» і практычна без савецкай сымболікі
6/13 У сакавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «катэгарычна супраць» гэткіх мерапрыемстваў. Афіцыйныя мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце пад лёзунгам «Беларусь памятае», без выкарыстаньня «георгіеўскай стужкі» і практычна без савецкай сымболікі
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Адзін з арганізатараў акцыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Драко адзначыў, што Сталін цяпер папулярны ў Расеі, бо «алігархі забралі ўсё, што магчыма», а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры, я сам гэта бачыў, двухмэтровыя»
7/13 Адзін з арганізатараў акцыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Драко адзначыў, што Сталін цяпер папулярны ў Расеі, бо «алігархі забралі ўсё, што магчыма», а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры, я сам гэта бачыў, двухмэтровыя»
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
У 2018 годзе ўлады спачатку не далі дазволу на акцыю «Несьмяротны полк» у Менску, прапанаваўшы ініцыятарам уліцца ў дзяржаўнае шэсьце «Беларусь памятае». Тады пра забарону «Несьмяротнага палку» ў Менску пачалі пісаць расейскія СМІ, яго арганізатары пачалі заклікаць прыхільнікаў выйсьці на акцыю без дазволу. У выніку шэсьце дазволілі менш як за дзень да яго правядзеньня
8/13 У 2018 годзе ўлады спачатку не далі дазволу на акцыю «Несьмяротны полк» у Менску, прапанаваўшы ініцыятарам уліцца ў дзяржаўнае шэсьце «Беларусь памятае». Тады пра забарону «Несьмяротнага палку» ў Менску пачалі пісаць расейскія СМІ, яго арганізатары пачалі заклікаць прыхільнікаў выйсьці на акцыю без дазволу. У выніку шэсьце дазволілі менш як за дзень да яго правядзеньня
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Дзяржаўныя СМІ праігнаравалі гэтае і папярэднія шэсьці «Несьмяротнага палку»
9/13 Дзяржаўныя СМІ праігнаравалі гэтае і папярэднія шэсьці «Несьмяротнага палку»
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
У мінулым годзе Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ніхто не забараняў ісьці з партрэтамі сваякоў, якія загінулі на вайне, а зьмяніць фармат папрасілі самі вэтэраны. Пры гэтым кіраўнік Беларусі скрытыкаваў тых, хто хоча «прыватызаваць» тэму перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
10/13 У мінулым годзе Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ніхто не забараняў ісьці з партрэтамі сваякоў, якія загінулі на вайне, а зьмяніць фармат папрасілі самі вэтэраны. Пры гэтым кіраўнік Беларусі скрытыкаваў тых, хто хоча «прыватызаваць» тэму перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Арганізатары плянавалі правесьці невялікае шэсьце ад 10-й гадзіны, але толькі каля 10:30 частка ўдзельнікаў выйшла на ходнікі на праспэкце Незалежнасьці, большасьць засталася каля музэю І зьезду РСДРП. Прайсьці шэсьцем у бок плошчы Перамогі фактычна немагчыма: там зьбіраюцца ўдзельнікі дзяржаўнага мерапрыемства
11/13 Арганізатары плянавалі правесьці невялікае шэсьце ад 10-й гадзіны, але толькі каля 10:30 частка ўдзельнікаў выйшла на ходнікі на праспэкце Незалежнасьці, большасьць засталася каля музэю І зьезду РСДРП. Прайсьці шэсьцем у бок плошчы Перамогі фактычна немагчыма: там зьбіраюцца ўдзельнікі дзяржаўнага мерапрыемства
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі «Несьмяротны полк» у шэрагу гарадоў Беларусі і Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца, казаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна
12/13 У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі «Несьмяротны полк» у шэрагу гарадоў Беларусі і Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца, казаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
«Рускаміраўцы» пасьля акцыі прапанавалі Лукашэнку забараніць бел-чырвона-белы сьцяг
13/13 «Рускаміраўцы» пасьля акцыі прапанавалі Лукашэнку забараніць бел-чырвона-белы сьцяг
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Previous slide
Next slide

Больш за 60% беларусаў прызнаюць права Расеі на Крым. Шмат? Шмат. А пяцьсот чалавек на дазволенай уладамі акцыі «Бессмертный полк» (БП)? Вось тут пачынаецца дыскусія. Адны кажуць што пяцьсот — шмат. А па ўсёй Беларусі дык больш за тысячу назьбіраецца. Я кажу — гэта няшмат.

У беларускай інфармацыйнай прасторы адна з улюбёных тэмаў для дыскусіі — азначэньне «шмат» і «мала». Звычайна ў кантэксьце пагрозы для незалежнасьці Беларусі. Маўляў, у нас шмат хто падтрымліваюць Расею, а таму ня будуць супраць імавернай анэксіі краіны.

Бярэм за контрапункт Дзень Волі. У акцыі да гэтага сьвята ёсьць адна агульная з БП рыса — акцыя не была ініцыяваная ўладамі. Далей — дыямэтральна супрацьлеглыя сэнсы. Дзень Волі — пра незалежную Беларусь, БП — пра расейскую імпэрыю. «Пачакайце, як пра імпэрыю?! Я пад такое не падпісваўся! Я толькі пра памяць аб палеглых у вайне!».

«Самае дзіўнае ва ўсім гэтым — вельмі шмат канфліктаў паміж удзельнікамі. Дзяды выганяюць НОДаўцаў („Национально-освободительное движение“, радыкальная „рускамірская“ ініцыятыва). НОДаўцы абураюцца і гавораць, што сталіністы здаюць Беларусь амэрыканцам. Праваслаўныя выганяюць камуністаў. Людзі з фатаздымкамі вэтэранаў бянтэжацца тых, хто прынёс партрэты савецкіх правадыроў на палачках», — дзеліцца ўражаньнямі ад БП Серж Харытонаў.

Чаму важна ведаць настроі тых, хто выходзіць на БП

«Бессмертный полк» — інструмэнт прасоўваньня ідэалёгіі Крамля на тэрыторыі сваіх былых калёній, якія на нейкі час сталіся савецкімі рэспублікамі, а пасьля атрымалі/аднавілі незалежнасьць. Вось і высьвятляецца, што прыкрыцьцё «Днём Перамогі» досыць слабое, мяжуе з ашуканствам недасьведчаных альбо проста наіўных людзей. Пашкрабі тыя пяцьсот чалавек, адмінусуй гасьцей з Расеі, і ідэйных беларусаў-рускамірцаў застанецца пяток чалавек.

Ідэйнасьць. На Дзень Волі ў горшыя гады таксама прыходзілі пяцьсот чалавек. І людзі ў сацсетках пісалі: «Як мала!». Гэтыя пяцьсот чалавек ішлі на несанкцыяваную акцыю, ведаючы, што як мінімум могуць атрымаць дубінкай, а як максымум яшчэ і правесьці некалькі сутак за кратамі. Колькі з тых 60%, што жывуць у расейскім тэлевізары, гатовыя за свае ідэі атрымаць дубінкай і сесьці на суткі? У каардынатах «шмат» і «мала» мой адказ — вельмі мала.

Ці ёсьць пагроза?

Пагроза ёсьць. Нядаўна ўкраінскі паэт з Харкава напісаў пра сваё суседзтва з паліцэйскай акадэміяй. Пра тое, што 9 траўня адтуль было чуваць песьню: «Ты моя надежда, ты моя отрада, //В сердце у солдата ты, моя Москва». І што ён, Арцём, не сумняваецца, што гэтыя паліцыянты падтрымаюць Харкаўскую Народную Рэспубліку, калі яна зьявіцца. Гэта ва Ўкраіне, дзе перамагла рэвалюцыя, дзе праводзіцца дэкамунізацыя і дэкалянізацыя. І дзе на прэзыдэнцкіх выбарах перамог тэлевізар.

Хоць у Беларусі фармальна іншая сытуацыя, чвэрцьстагодзьдзевая аўтакратыя і дэкляратыўнае саюзьніцтва з Расеяй, праблема тая самая: большасьць выбарнікаў народжаныя да інфармацыйнай рэвалюцыі, што адбылася на зломе тысячагодзьдзяў. А таму людзі па звычцы вераць усяму, што ім кажуць у тэлевізары. Калі б у Беларусі расейскія ТВ-каналы былі не такія лёгкадаступныя, як цяпер, не было б такой вялікай фармальнай падтрымкі анэксіі Крыму.

А вось ідэйнасьць бярэцца з нутра чалавека. Калі жадаеце — са сплаву розуму і душы. Паразмаўляйце з тымі, хто глядзіць расейскі тэлевізар. Спытайцеся, дзеля якіх ідэй яны гатовыя сесьці на пятнаццаць сутак? «Што вы, якія пятнаццаць сутак? У мяне ж агарод!».

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG