Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Бясьпекі ААН асудзілі выдачу расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу


Ілюстрацыйнае фота. Жанчына з украінскім і расейскім пашпартамі
Ілюстрацыйнае фота. Жанчына з украінскім і расейскім пашпартамі

Пашпартызацыя Расеяй жыхароў асобных раёнаў Данбасу падрывае сувэрэнітэт Украіны. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве 8 краін-чальцоў Эўразьвязу, якія ўваходзяць у склад Рады Бясьпекі ААН, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Падпісаньне прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі ўказу, які дазваляе, у прыватнасьці, асобам, якія пастаянна пражываюць у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, падаваць заяўкі на атрыманьне расейскага грамадзянства ў спрошчаным парадку, падрывае сувэрэнітэт Украіны», — гаворыцца ў заяве, агучанай 25 красавіка ў Нью-Ёрку.

У ёй адзначаецца, што дадзеныя раёны, як і ўвесь Данбас, зьяўляецца неад’емнай часткай украінскай тэрыторыі. Таксама ў заяве падкрэсьліваецца, што час, абраны для прыняцьця адпаведнага рашэньня, «сьведчыць пра намер Расеі яшчэ больш дэстабілізаваць Украіну і абвастрыць канфлікт».

«Мы спадзяемся, што Расея будзе ўстрымлівацца ад любых падобных дзеяньняў, якія ставяць пад пагрозу рэалізацыю Менскіх пагадненьняў і перашкаджаюць поўнаму аднаўленьню ўкраінскага ўрадавага кантролю над тымі сфэрамі, якія прадугледжаныя пагадненьнямі».

У заяве таксама заклікаюць Расею спыніць фінансавую і ваенную падтрымку сэпаратыстаў.

«Мы заклікаем усе бакі цалкам выканаць свае абавязацельствы па менскіх пагадненьнях, пачынаючы з усёабдымнага, трывалага і доўгага спыненьня агню і вываду цяжкай зброі, і канструктыўна ўдзельнічаць у фармаце Нармандыі і трохбаковай кантактнай групы», — таксама гаворыцца ў заяве.

Краіны-сябры Эўразьвязу ў складзе Рады Бясьпекі ААН таксама назвалі сытуацыю «глябальнай праблемай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG