Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трусаў: Лукашэнка не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытаньні


Пасланьне Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка 2019 году
Пасланьне Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка 2019 году

Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў пракамэнтаваў Свабодзе заяву Лукашэнкі, дзе той з раздражненьнем выказаўся пра моўнае пытаньне.

«Калі мы страцім рускую мову, то страцім розум, калі беларускую — сэрца. Вы сэрца хочаце страціць ці розум?» — дадаў Лукашэнка.

«Відаць, што кіраўнік дзяржавы не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытаньні, які вельмі абвастрыўся ў апошнія месяцы.

У Расеі добра разумеюць, што калі ўплыў беларускай мовы ў нашай краіне будзе пашырацца, то ніякай анэксіі не адбудзецца. Таму цяпер у іх ёсьць важная задача — зьнішчыць культурна-моўныя прыкметы на нашай тэрыторыі. Той факт, што міністар культуры Расеі ўмешваецца ў культурную палітыку незалежнай дзяржавы, шмат пра што сьведчыць.

Я ўпэўнены, у Маскве цудоўна ведаюць пра высокі рост папулярнасьці беларускай мовы апошнім часам. І менавіта ў гэтым яны бачаць самую вялікую пагрозу для сваіх плянаў паглынаньня Беларусі», — заявіў Алег Трусаў.

У сваёй прамове Лукашэнка абурыўся беларускамоўнымі дарожнымі знакамі.

«Зноў нейкія скаргі. Ад нашага насельніцтва, не кажу ўжо ад расейцаў. Дзесьці шыльды апэратыўна мяняюцца. Да глупства даходзіць. Еду па дарозе. Траса, як яе называюць, прэзыдэнцкая. Вывесілі табло: „Выконвай хуткасны рэжым“. Ну мне мне як беларусу зразумела, што хацелі сказаць... Але едзе рускі чалавек або расейскамоўны беларус: „Выконвай... Хуткасны...“ Але зразумеў, што „рэжым“. Няўжо, думае, зноў пра дыктатуру Лукашэнкі? Што вы хацелі гэтым паказаць? 50 адсоткаў насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, што патрабуе дарожнік або даішнік... Але астатнія ж не зразумеюць! Давялося вярнуць назву нармальную. Хто зразумее, што гэта хуткасны рэжым, а не дыктатура Лукашэнкі?» — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG