Ён сказаў, што гэта апірышча дзяржавы. Што туды трэба падбіраць моладзь і рэкамэндаваць на дзяржаўную службу.
«Я хачу папракнуць нашы дзяржаўныя арганізацыі, асабліва „Белую Русь“. Гэта буйная партыя, хоць мы называем гэта рухам. Трэба сьмялей падбіраць моладзь і нам іх рэкамэндаваць. Вы дзяржаўныя, прадзяржаўныя, мазгі ў вас дзяржаўныя. У нас жа няма кампартыі, якая гэтым калісьці займалася», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён выказаўся пра БРСМ.
«БРСМ — аснова грамадзянскай супольнасьці, арыентыр для аднагодкаў, — канстатаваў Лукашэнка. — Нам патрэбны прафэсіяналы, і рыхтаваць іх трэба пачынаць са школы. Дзеля гэтага з 2021 году ствараецца дзіцячы тэхнапарк, месца для вундэркіндаў. Але дакладнага разуменьня, як і хто будзе вучыць, пакуль няма».