Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка назваў імя адзінага каналу сувязі з Пуціным і заявіў, што ён больш неэфэктыўны


Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны паведаміў, што Віктар Медвядчук быў адзіным каналам сувязі з Уладзімірам Пуціным і Расеяй.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў 10 красавіка ў эфіры Радыё НВ, што ўдзел палітыка Віктара Медведчука у працы Трохбаковай кантактнай групы быў неабходны для вызваленьня ўкраінскіх закладнікаў і для апасродкаваных кантактаў з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

Віктар Медведчук вядомы таксама як «кум Пуціна», які ў 2018 годзе стаў фігурантам гучнага расьледаваньня аб дзяржаўнай здрадзе.

«Дэ-факта спадар Медведчук прадстаўляе Расейскую Фэдэрацыю і Пуціна... Гэта быў адзіны канал сувязі з Пуціным, які аказаўся неэфэктыўным. Гэта не кампэтэнцыя спадара Медведчука зусім — вызначаць, што і як рабіць Украіне. У яго была адна функцыя, і гэтая функцыя — вызваленьне закладнікаў, якія знаходзяцца як у падвалах акупаваных тэрыторый, так і ў турмах Расеі», — сказаў Парашэнка.

Ён нагадаў, што апошні абмен затрыманымі асобамі паміж Украінай і падтрыманымі Масквой баявікамі на Данбасе адбыўся ў сьнежні 2017 года, і «назваць гэта эфэктыўным сапраўды нельга».

«Пуцін трымае Украіну і ўкраінскае кіраўніцтва на кручку... Я зьвяртаюся ў Службу бясьпекі Ўкраіны разгледзець мэтазгоднасьць далейшага выкарыстаньня спадара Медведчука ў фармаце гуманітарнай групы для вызваленьня закладнікаў, калі яго функцыянаваньня зьяўляецца неэфэктыўным. Далажыць мне заўтра», — падкрэсьліў Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG