Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 гадоў таму патанула атамная падлодка «Камсамолец». Як гэта было


Атамная падводная лодка, ілюстрацыйнае фота
Атамная падводная лодка, ілюстрацыйнае фота

7 красавіка 2019 году спаўняецца роўна 30 гадоў адной з найбуйнейшых аварый савецкага і расейскага падводнага флёту. У 1989 годзе ў гэты дзень у Нарвэскім моры затанула атамная падводная лодка К-278 «Камсамолец», расказвае «Настоящее время».

Субмарыну яшчэ на стадыі канструяваньня называлі ўнікальнай: магутны атамны рэактар, звышмоцны тытанавы корпус, рэкордная глыбіня апусканьня — да 1000 мэтраў, плюс вельмі высокая хуткасьць. Гэта была найлепшая субмарына СССР, прычым тытанавы корпус рабіў яе яшчэ і самай дарагой падлодкай савецкага флёту. Яе лічылі такой надзейнай, што ў выпадку вайны хацелі выкарыстаць як камандны пункт кіраваньня ўсімі савецкімі субмарынамі.

Аднак «Камсамолец» затануў 7 красавіка 1989 году, усяго празь пяць гадоў пасьля спуску на ваду. А абставіны таго, як і па чыёй віне гэта адбылося, да гэтага часу дакладна не вядомыя.

Віктар Цярэшкін — журналіст выданьня «Беллона.Ру» і эколяг. Ён шмат пісаў пра аварыю «Комсомольца», гаварыў з членамі экіпажа падлодкі, канструктарамі і сьледчымі. Паводле яго вэрсіі, гібель «Комсомольца» стала спалучэньнем двух рокавых фактараў: з аднаго боку — непадрыхтаванага да плаваньня экіпажа, а з другога — унікальнасьці самой падводнай лодкі. Кіраўніцтва савецкага флёту не магло дазволіць сабе страціць «Камсамолец» ні пры якіх умовах, а таксама не магло дапусьціць, каб пра яго даведаліся магчымыя праціўнікі: Вялікая Брытанія, ЗША ці іншыя краіны.

Расьсьледаваньне катастрофы «Камсамольца» ішло амаль 10 гадоў, але потым справу закрылі, а сьледзтва аб'явіла, што так і не змагло вызначыць вінаватых. Цярэшчанка лічыць, што калі б сьледчыя ўлічылі ўсе акалічнасьці катастрофы: недастатковую падрыхтоўку экіпажу, тэхнічныя праблемы ў 7-м адсеку і многае іншае — лягічным і правільным рашэньнем была б адстаўка ўсяго кіраўніцтва ваенна-марскога флёту СССР.

«Пакуль не капнеш, здаецца, што так, гэта была легендарная, непераможная армія. Але як толькі пачынаеш глядзець дакумэнты — зьдзіўляесься, — падкрэсьлівае Цярэшчанка. — Здавалася б, ну колькі каштуе газааналізатар на кісларод? Але ён быў няспраўны год! Цэлы год! І ніхто нічога з гэтым не рабіў”.

«Тыповае савецкае разгільдзяйства», — канстатуе ён.

Катастрофа «Камсамольца» прывяла ня толькі да чалавечых ахвяр, але і мела экалягічныя наступствы: бо лодка зь ядзерным рэактарам дагэтуль — ужо тры дзесяцігодзьдзі — ляжыць на дне Нарвэскага мора. На патанулым «Камсамольцы» засталіся тарпэды зь ядзернымі боегалоўкамі, ад чаго шмат разоў уздымалася пытаньне: ці ня варта падняць субмарыну з дна? Але на гэты момант падлодку проста накрылі саркафагам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG