У ноч на 6 красавіка пратэстоўца супраць акумулятарнага заводу Майсея Мазько вызвалілі, але крымінальную справу адносна яго не спынілі.
Яго сын усё яшчэ застаецца пад вартай, паведамляе «Брестская газета».
У пастанове аб вызваленьні сказана, што цяпер «ня знойдзена дастатковых зьвестак», якія пацьвярджаюць віну Мазько.
Навіна пра затрыманьне аднаго з ініцыятараў мясцовага рэфэрэндуму супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем Майсея Мазько зьявілася ўвечары 2 красавіка. Машыну, у якой ехаў Мазько, спыніў патруль ДАІ. Майсею патлумачылі, што неабходна праверыць нумары рухавіка і кузава, а таксама агледзець салён.
Неўзабаве пасьля гэтага каля пасажырскага сядзеньня даішнікі знайшлі скрутак памерам 5 на 10 сантымэтраў. А ў ім — прадметы, падобныя да паляўнічых патронаў і выбухоўкі.