Пра затрыманьне Максіма Вінярскага стала вядома актывісту Леаніду Кулакову ад сваякоў Вінярскага.
Паводле сваякоў актывіста, у менскім ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна пацьведзілі, што Вінярскі знаходзіцца ў гэтай установе.
Леанід Кулакоў мяркуе, што ягонага сябра затрымалі ўвечары 5 красавіка.
«Мы бачыліся зь ім увечары, перад сустрэчай Максім набыў лямпадку, зьбіраўся з ёй пайсьці ў нядзелю да катэдральнага сабору на малітву за Курапаты», — сказаў Кулакоў.
Увечары 5 красавіка ў Курапатах затрымалі яшчэ адну грамадзкую актывістку Вольгу Мікалайчык.
Таксама былі зноў затрыманыя Павал Севярынец і Ніна Багінская.