Ці бальшавікі хацелі перайменаваць Гомель? Дзе ставіць націск у назьве гораду Мазыр? Як нармальныя людзі завуць вёску Красны Васход? Гэтых пытаньняў у тэсьце няма, але ёсьць падобныя. Тэст на веданьне сапраўдных імёнаў беларускіх гарадоў, вёсак, вуліц ды іхнае няпростае гісторыі пад чужымі ўладамі.
Ну, гэтак палякі яго завуць. Пра паходжаньне назвы ёсьць некалькі гіпотэзаў, хутчэй за ўсё са «сьвежасьцю» яна не зьвязаная. Па-беларуску Нясьвíж. Націск — на апошні склад, падобна як у назвах Капы́ль, Мазы́р, Талачы́н.
Не, Нясьвíж. Традыцыйны беларускі націск гэтае назвы — на апошні склад, падобна як у назвах Капы́ль, Мазы́р, Талачы́н.
Так. Традыцыйны беларускі націск гэтае назвы — на апошні склад, падобна як у назвах Капы́ль, Мазы́р, Талачы́н.
Не, такой формы зусім няма. Нясьвíж. Традыцыйны беларускі націск гэтае назвы — на апошні склад, падобна як у назвах Капы́ль, Мазы́р, Талачы́н.
Не, не пасьпелі. Папраўдзе Койданаў. Вядомы з 1442 году, потым назву падладзілі да расейскіх формаў: Койданава. Паданьне зьвязвае яго зь імем Койдана (Кайдана), татарскага вайскавода, ляяльнага ВКЛ, які тут меў рэзыдэнцыю. А яшчэ ранейшая назва — Крутагорʼе.
Не, Койданаў. Вядомы з 1442 году, потым назву падладзілі да расейскіх формаў: Койданава. Паданьне зьвязвае яго зь імем Койдана (Кайдана), татарскага вайскавода, ляяльнага ВКЛ, які тут меў рэзыдэнцыю. А Крутагорʼе — яшчэ ранейшая назва.
Не, Койданаў. Вядомы з 1442 году, потым назву падладзілі да расейскіх формаў: Койданава. Паданьне зьвязвае яго зь імем Койдана (Кайдана), татарскага вайскавода, ляяльнага ВКЛ, які тут меў рэзыдэнцыю. А яшчэ ранейшая назва — Крутагорʼе.
Так. Вядомы з 1442 году, потым назву падладзілі да расейскіх формаў: Койданава (цяпер назва чыгуначнай станцыі). Паданьне зьвязвае яго зь імем Койдана (Кайдана), татарскага вайскавода, ляяльнага ВКЛ, які тут меў рэзыдэнцыю. А яшчэ ранейшая назва — Крутагорʼе.
Так (хутчэй за ўсё). Рукаў Нямігі, што агінаў менскае Замчышча, мог звацца Менка (Мень), адсюль менская мясьціна Верхмень. Менка цяпер цячэ ля Воўчкавічаў. Балцкі корань menkas азначае ‘невялікі, слабы, неглыбокі’.
Не-е. Валюту мянялі ўсюды (пакуль княскі амон не паганяе), ня толькі тут. Папраўдзе ад ракі. Рукаў Нямігі мог звацца Менка (Мень), адсюль менская мясьціна Верхмень. Менка цяпер цячэ ля Воўчкавічаў. Балцкі корань menkas азначае ‘невялікі, слабы, неглыбокі’.
Не, хоць волат Мянеск і малоў камяні ў сваім млыне на Пярэсьпе. Папраўдзе ад ракі. Рукаў Нямігі мог звацца Менка (Мень), адсюль менская мясьціна Верхмень. Менка цяпер цячэ ля Воўчкавічаў. Балцкі корань menkas азначае ‘невялікі, слабы, неглыбокі’.
Не, у Менску не было мынцы. Талеры білі ў Вільні і Горадні. Папраўдзе ад ракі. Рукаў Нямігі мог звацца Менка (Мень), адсюль менская мясьціна Верхмень. Менка цяпер цячэ ля Воўчкавічаў. Балцкі корань menkas азначае ‘невялікі, слабы, неглыбокі’.
Так. Маскоўская газэта «Русь» пасьля сьмерці расейскага генэрала Міхаіла Скобелева, які нейкі час служыў у Менску, пісала, быццам жыхары прапаноўвалі перайменаваць яго ў «Минск-Скобелев»; адшукаў гэта дасьледнік Вадзім Зелянкоў.
Не. Хоць у Менску тады прывід Мураўёва-Вешальніка блукаў і цэрквы-«мураўёўкі» будавалі. Папраўдзе маскоўская газэта «Русь» пасьля сьмерці расейскага генэрала Міхаіла Скобелева, які нейкі час служыў у Менску, пісала, быццам жыхары прапаноўвалі перайменаваць яго ў «Минск-Скобелев»; адшукаў гэта дасьледнік Вадзім Зелянкоў.
Цікавы варыянт для новага паселішча, але і эпоха ня тая, і нашто мяняць старую добрую беларускую назву. Папраўдзе маскоўская газэта «Русь» пасьля сьмерці расейскага генэрала Міхаіла Скобелева, які нейкі час служыў у Менску, пісала, быццам жыхары прапаноўвалі перайменаваць яго ў «Минск-Скобелев»; адшукаў гэта дасьледнік Вадзім Зелянкоў.
Не. Праўда, імпэрыя меціла захопленыя тэрыторыі назвамі Владивосток, Владикавказ. Але тут прыдумалі іншае: маскоўская газэта «Русь» пасьля сьмерці расейскага генэрала Міхаіла Скобелева, які нейкі час служыў у Менску, пісала, быццам жыхары прапаноўвалі перайменаваць яго ў «Минск-Скобелев»; адшукаў гэта дасьледнік Вадзім Зелянкоў.
Так. У 1924 годзе, адразу пасьля сьмерці Леніна, яго хацелі перайменаваць ува Ўладзімір-Ільінскі, а ў 1930-я гады — у гонар Ота Шміта, кіраўніка так званай Чалюскінскай паўночнай экспэдыцыі (родам з Магілёва). Жылі б цяпер над Дняпром шміцяне.
Не, Бабруйск у чарговы раз саступаў Магілёву. Апошні ў 1930-я гады хацелі перайменаваць у гонар Ота Шміта, кіраўніка так званай Чалюскінскай паўночнай экспэдыцыі (родам з Магілёва). Жылі б цяпер над Дняпром шміцяне.
Не, Магілёў. У 1930-я гады яго хацелі перайменаваць у гонар Ота Шміта, кіраўніка так званай Чалюскінскай паўночнай экспэдыцыі (родам з Магілёва). Жылі б цяпер над Дняпром шміцяне.
Не, Магілёў. У 1930-я гады яго хацелі перайменаваць у гонар Ота Шміта, кіраўніка так званай Чалюскінскай паўночнай экспэдыцыі (родам з Магілёва). Жылі б цяпер над Дняпром шміцяне.
Не. Беларусы не называлі сваіх паселішчаў па-расейску. І ў самой Расеі такіх назваў вёсак няма, хто ж захоча так называць сваю радзіму. Да 1969 году гэта быў Гарадзец, назва ад старасьвецкага гарадзішча. Па-беларуску «дзіўны» часта значыць менавіта «странный». Жыхары дамагліся, каб у 1994 годзе назву Гарадзец вярнулі.
Так. Да 1969 году гэта быў Гарадзец, назва ад старасьвецкага гарадзішча. Прыежджаму чыноўніку захацелася «прыгожа» назваць вёску «Дивная». Але ж па-беларуску «дзіўны» часта значыць «странный». Жыхары дамагліся, каб у 1994 годзе назву Гарадзец вярнулі.
Не. Беларусы не называлі сваіх паселішчаў па-расейску. Да 1969 году гэта быў Гарадзец, назва ад старасьвецкага гарадзішча. Прыежджаму чыноўніку захацелася «прыгожа» перайменаваць вёску. Але ж па-беларуску «дзіўны» часта значыць «странный». Жыхары дамагліся, каб у 1994 годзе назву Гарадзец вярнулі.
Не. Хоць мастак Язэп Драздовіч тут ня раз бываў і маляваў мясцовае гарадзішча, ад якога і назва Гарадзец. Прыежджаму чыноўніку ў 1969 годзе захацелася «прыгожа» назваць вёску «Дивная». Але па-беларуску «дзіўны» часта значыць «странный». Жыхары дамагліся, каб у 1994 годзе назву Гарадзец вярнулі.
Так. Вядомая з XV ст., назва значыць ‘руднае балота’, продкі здабывалі тут жалеза. Бальшавікі двойчы яе пераймяноўвалі: спачатку ў 1920 — яе воласьць у Акцябарскую, а потым у 1954, далучыўшы да Рудобелкі яшчэ дзьве вёскі, назвалі і саму яе Акцябарскі.
Не (хоць пазываў на гэта не бракавала). Гэта Рудобелка. Вядомая з XV ст., назва значыць ‘руднае балота’, продкі здабывалі тут жалеза. Бальшавікі двойчы яе пераймяноўвалі: спачатку яе воласьць у Акцябарскую, а потым у 1954, далучыўшы да Рудобелкі яшчэ дзьве вёскі, назвалі і саму яе Акцябарскі.
Не. Прапойск перайменавалі ў «Слаўгарад». А гэта Рудобелка. Вядомая з XV ст., назва значыць ‘руднае балота’, продкі здабывалі тут жалеза. Бальшавікі двойчы яе пераймяноўвалі: спачатку яе воласьць у Акцябарскую, а потым у 1954, далучыўшы да Рудобелкі яшчэ дзьве вёскі, назвалі і саму яе Акцябарскі.
Не. Шацілавічы зрабілі «Сьветлагорскам». А гэта Рудобелка. Вядомая з XV ст., назва значыць ‘руднае балота’, продкі здабывалі тут жалеза. Бальшавікі двойчы яе пераймяноўвалі: спачатку яе воласьць у Акцябарскую, а потым у 1954, далучыўшы да Рудобелкі яшчэ дзьве вёскі, назвалі і саму яе Акцябарскі.
Як ні дзіўна, так. Юбілей І Усяленскага сабору адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой захавалася (камуністы не разабраліся, што за юбілей).
Не. У гонар 1500-годзьдзя І Усяленскага (Нікейскага) сабору, якое адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой, на дзіва, захавалася (камуністы не разабраліся, што за юбілей).
Не. У гонар 1500-годзьдзя І Усяленскага (Нікейскага) сабору, юбілей якога адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой, на дзіва, захавалася (камуністы не разабраліся, што за юбілей).
Не. У гонар Парыскай камуны пераназваная чамусьці Траецкая гара, дзе Опэрны. А Юбілейная — у гонар 1500-годзьдзя І Усяленскага (Нікейскага) сабору, якое адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой, на дзіва, захавалася (камуністы не разабраліся, што за юбілей).
Не зусім. Слаўгарад. А Прапойск ад ракі Проня (Пропа), раней гучаў як Прапоск. Перайменавалі ў 1945 з падачы савецкіх генэралаў, якія чулі ў назьве расейскія моўныя асацыяцыі. Але карэнныя прапайшчане дагэтуль завуць свой горад спрадвечным імем.
Амаль што. Слаўгарад. А Прапойск ад ракі Проня (Пропа), раней гучаў як Прапоск. Перайменавалі ў 1945 з падачы савецкіх генэралаў, якія чулі ў назьве расейскія моўныя асацыяцыі. Але карэнныя прапайшчане дагэтуль завуць свой горад спрадвечным імем.
Так. Назва ад ракі Проня (Пропа), раней гучала Прапоск. Перайменавалі ў 1945 з падачы савецкіх генэралаў, якія чулі ў назьве расейскія моўныя асацыяцыі. Але карэнныя прапайшчане дагэтуль завуць свой горад спрадвечным імем.
Мог бы. Але стаў Слаўгарадам. Прапойск ад ракі Проня (Пропа), раней гучаў як Прапоск. Перайменавалі ў 1945 з падачы савецкіх генэралаў, якія чулі ў назьве расейскія моўныя асацыяцыі. Але карэнныя прапайшчане дагэтуль завуць свой горад спрадвечным імем.
Не, гэтак назвалі старажытную Дрысу. А Шацілавічы — гэта Сьветлагорск (з 1961 году.) Хоць ніякіх сьветлых гор у навакольлі няма. У розных месцах СССР тады штампавалі «Сьветлагорскі». А маёнтак Шацілінскі Востраў згадваецца пад 1560 годам як уласнасьць Рамана Шацілы.
Амаль што. Сьветлагорск (з 1961 году.) Хоць ніякіх сьветлых гор у навакольлі няма. У розных месцах СССР тады штампавалі «Сьветлагорскі». А маёнтак Шацілінскі Востраў згадваецца пад 1560 годам як уласнасьць Рамана Шацілы.
Не, гэтак назвалі старажытнае мястэчка Качэрычы. А Шацілавічы — гэта Сьветлагорск (з 1961 году.) Хоць ніякіх сьветлых гор у навакольлі няма. У розных месцах СССР тады штампавалі «Сьветлагорскі». А маёнтак Шацілінскі Востраў згадваецца пад 1560 годам як уласнасьць Рамана Шацілы.
Так. З 1961 году. Хоць ніякіх сьветлых гор у навакольлі няма. У розных месцах СССР тады штампавалі «Сьветлагорскі». А маёнтак Шацілінскі Востраў згадваецца пад 1560 годам як уласнасьць Рамана Шацілы.
Не, двух гарадоў Баранавічаў быць ніяк ня можа. У Чэрвень. Бо ўзялі яго ў чэрвені 1920 году. Чаму не «Іюнь» — бо яшчэ ішла так званая беларусізацыя. Яны думалі, што Ігумен — рэлігійны назоў. Але Ігумень (вядомы з 1387 г.) ад гумна.
Так. Бо ўзялі яго ў чэрвені 1920 году. Чаму не «Іюнь» — бо яшчэ ішла так званая беларусізацыя. Яны думалі, што Ігумен — рэлігійны назоў. Але Ігумень (вядомы з 1387 г.) ад гумна.
Трохі ня так. У Чэрвень. Бо ўзялі яго ў чэрвені 1920 году. Чаму не «Іюнь» — бо яшчэ ішла так званая беларусізацыя. Яны думалі, што Ігумен — рэлігійны назоў. Але Ігумень (вядомы з 1387 г.) ад гумна.
Маглі. Але перайменавалі ў Чэрвень. Бо ўзялі яго ў чэрвені 1920 году. Чаму не «Іюнь» — бо яшчэ ішла так званая беларусізацыя. Яны думалі, што Ігумен — рэлігійны назоў. Але Ігумень (вядомы з 1387 г.) ад гумна.
Так. Цяпер гэта Мясьнікова плюс Маскоўская, сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (вуліцу назвалі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і ўсе іншыя акупанты.
Не, не пасьпелі такую назву даць. Гэта Каралеўскі Шлях, як сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (вуліцу назвалі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і ўсе іншыя чарговыя акупанты.
Не, тая ў Маскве. А гэта Каралеўскі Шлях, як сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (вуліцу назвалі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і ўсе іншыя акупанты.
Не (хоць, здавалася б, натуральна). Гэта Каралеўскі Шлях, як сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (вуліцу назвалі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і ўсе іншыя акупанты.
Блізка, але цікавей: галоўную вуліцу гораду на старой Віленска-Менскай дарозе назвалі Вялікі Гасьцінец — традыцыйна, як важны купецкі шлях. Толькі ў Маладэчне ў пачатку 1990-х дэкамунізавалі назвы ўсіх значных вуліц. Замест Камуністычных, Камсамольскіх, Энгельса, Савецкіх аднавіліся Заслаўская, Рымарская, Новы Сьвет, зьявіліся непаўторна беларускія Сьвятаянская, Кастуся Астроскага, Купальская.
Так. Галоўная вуліца гораду на старой Віленска-Менскай дарозе. Гасьцінец — важны купецкі шлях. Толькі ў Маладэчне ў пачатку 1990-х дэкамунізавалі назвы ўсіх значных вуліц. Замест Камуністычных, Камсамольскіх, Энгельса, Савецкіх аднавіліся Заслаўская, Рымарская, Новы Сьвет, зьявіліся непаўторна беларускія Сьвятаянская, Кастуся Астроскага, Купальская.
Блізка, але інакш: галоўную вуліцу гораду на старой Віленска-Менскай дарозе назвалі Вялікі Гасьцінец — традыцыйна, як важны купецкі шлях. Толькі ў Маладэчне ў пачатку 1990-х дэкамунізавалі назвы ўсіх значных вуліц. Замест Камуністычных, Камсамольскіх, Энгельса, Савецкіх аднавіліся Заслаўская, Рымарская, Новы Сьвет, зьявіліся непаўторна беларускія Сьвятаянская, Местачковая, Кастуся Астроскага.
Ён тады ня быў нікому вядомы. Галоўную вуліцу гораду на старой Віленска-Менскай дарозе назвалі Вялікі Гасьцінец — традыцыйна, як важны купецкі шлях. Толькі ў Маладэчне ў пачатку 1990-х дэкамунізавалі назвы ўсіх значных вуліц. Замест Камуністычных, Камсамольскіх, Энгельса, Савецкіх аднавіліся Заслаўская, Рымарская, Новы Сьвет, зьявіліся непаўторна беларускія Сьвятаянская, Кастуся Астроскага, Купальская.
Разагналіся (хоць яна родам з Гомля). У завулак Ільіча 4-ы. Акрамя таго, дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету дэпутатаў на сваёй 24-й сэсіі перайменавалі завулак Западный 5-й у Встречный 3-й, праезд Рабочий — у Былинный 1-й, вуліцу Журавінную — у улицу Журавлиную і г.д.
Не паверыце. У завулак Ільіча 4-ы. А вуліцу Журавінную, наадварот, перайменавалі ў улицу Журавлиную. Акрамя таго, дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету дэпутатаў на сваёй 24-й сэсіі перайменавалі завулак Западный 5-й у Встречный 3-й, праезд Рабочий — у Былинный 1-й і г.д.
Амаль што. У завулак Ільіча 4-ы. А вось завулак Западный 5-й — у Встречный 3-й. Акрамя таго, дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету дэпутатаў на сваёй 24-й сэсіі перайменавалі праезд Рабочий у Былинный 1-й, вуліцу Журавінную ў улицу Журавлиную і г.д.
Так. А хіба гэта не лягічна? Акрамя таго, дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету дэпутатаў на сваёй 24-й сэсіі перайменавалі завулак Западный 5-й у Встречный 3-й, праезд Рабочий — у Былинный 1-й, вуліцу Журавінную — у улицу Журавлиную і г.д.
Так. Гэта старадаўняе (1568 г.) мястэчка на Случы. Назва ад варыянтаў імёнаў Ленарт, Ленё і пад., ад леннай зямлі ці ад назвы рэчкі. Цікава, што польскія ўлады пераймяноўвалі мястэчка ў Саснковічы (у гонар генэрала), а савецкія — у Леніна.
Не. Ленін. Гэта старадаўняе (1568 г.) мястэчка на Случы. Назва ад варыянтаў імёнаў Ленарт, Ленё і пад., ад леннай зямлі ці ад назвы рэчкі. Польскія ўлады сапраўды пераймяноўвалі мястэчка, але ў Саснковічы (у гонар генэрала).
Тураў там блізка, але «Белага Турава» ніколі не было. Папраўдзе... Ленін. Гэта старадаўняе (1568 г.) мястэчка на Случы. Назва ад варыянтаў імёнаў Ленарт, Ленё і пад., ад леннай зямлі ці ад назвы рэчкі. Цікава, што польскія ўлады пераймяноўвалі мястэчка ў Саснковічы (у гонар генэрала), а савецкія — у Леніна.
Гэта не спрадвечная назва. Польскія ўлады так пераймяноўвалі мястэчка ў гонар генэрала. А спрадвечная назва старадаўняга (1568 г.) мястэчка на Случы — Ленін. Яна ад варыянтаў імёнаў Ленарт, Ленё і пад., ад леннай зямлі ці ад назвы рэчкі.
Так. Вядомая з XIV ст., назва натуральная, бо вяла на Віленскі гасьцінец. Потым бывала пры розных уладах Дамініканскай, Саборнай, Hindenburg-Straße, урэшце Савецкай.
Не, гэта назва часоў нямецкай акупацыі. А Віленская — адна з найстаражытнейшых вуліц, вядомая з XIV ст., назва натуральная, бо вяла на Віленскі гасьцінец. Потым бывала пры розных уладах Дамініканскай, Саборнай, урэшце Савецкай.
Не, Віленская. Адна з найстаражытнейшых вуліц, вядомая з XIV ст., назва натуральная, бо вяла на Віленскі гасьцінец. Потым бывала пры розных уладах Дамініканскай, Саборнай, Hindenburg-Straße, урэшце Савецкай.
Не, Віленская. Адна з найстаражытнейшых вуліц, вядомая з XIV ст., назва натуральная, бо вяла на Віленскі гасьцінец. Потым бывала пры розных уладах Дамініканскай, Саборнай, Hindenburg-Straße, урэшце Савецкай.
Не. Папраўдзе такой вёскі не было, але многія Вулькі (Волькі, бо жыхары вольныя ад падаткаў) Саветы папераймяноўвалі, як Доргунскую Вульку ў Вусава. А Сярэнеўка — гэта Калёнія Равíны. Пераназвалі яе чужыя, хто не разумеў беларускага народнага значэньня слова калёнія — хутар, выселкі — і хто ня ведаў ані слова бэз, ані беларускага яканьня: Сірэнеўка стала Сярэнеўкай.
Не. Амэрыку, вядома ж, перайменавалі ў Савецкую. А Сярэнеўка — гэта Калёнія Равíны. Пераназвалі яе чужыя, хто не разумеў беларускага народнага значэньня слова калёнія — хутар, выселкі — і хто ня ведаў ані слова бэз, ані беларускага яканьня: Сірэнеўка стала Сярэнеўкай.
Не. Гэтую вёску (Лепельшчына) перайменавалі ў Красны Акцябар. А Сярэнеўка — гэта Калёнія Равíны. Пераназвалі яе чужыя, хто не разумеў беларускага народнага значэньня слова калёнія — хутар, выселкі — і хто ня ведаў ані слова бэз, ані беларускага яканьня: Сірэнеўка стала Сярэнеўкай.
Так. Пераназвалі яе чужыя, хто не разумеў беларускага народнага значэньня слова калёнія — хутар, выселкі — і хто ня ведаў ані слова бэз, ані беларускага яканьня: Сірэнеўка стала Сярэнеўкай.
Не. Вяртаньня гэтай старажытнай назвы (ад прыбярэжнай травы гáвяз) марна патрабуюць жыхары і публіцыст Валер Дранчук. А вось жыхары Магільна, перайменаванага ў Нёман, у 1991 годзе дамагліся вяртаньня народнае назвы.
Так. У 1979 годзе савецкія ўлады перайменавалі вядомае з 1284 году мястэчка ў малапазнавальны Нёман. У 1991 годзе, дзякуючы намаганьням братоў-навукоўцаў Леаніда і Генадзя Лычоў і з ініцыятывы мясцовых жыхароў, паселішчу вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
Не. Хоць ня раз і навукоўцы (тапаніміст Валянціна Лемцюгова), і мясцовыя жыхары прапаноўвалі вярнуць беларускую народную форму замест афіцыйнай польска-расейскай. А вось жыхары Магільна, перайменаванага ў Нёман, у 1991 годзе дамагліся вяртаньня народнае назвы.
Не. Жыхары і знакамітыя ўраджэнцы мястэчка Кабыльнік і курортнага мястэчка Купа, перайменаваных у аграгарадок Нарач і курортны пасёлак Нарач, даўно і марна дамагаюцца гістарычнай справядлівасьці і тапанімічнай зручнасьці. А вось жыхары Магільна, перайменаванага ў Нёман, у 1991 годзе дамагліся вяртаньня народнае назвы.
Не, у тыя часы быў не Савет бясьпекі, а гетман Канстанцін Астроскі. Назва ад рэчкі Цны. Там цячэ Цна (ад Дзьсна — «правая»; на ўсход Цнянскае вадасховішча), а за Цной — Зацань.
Не, у часы, калі ўзьнікалі назвы вёсак, гопнікаў не было. Ад рэчкі Цны. Там цячэ Цна (ад Дзьсна — «правая»; на ўсход Цнянскае вадасховішча), а за Цной — Зацань.
Зацень? Не-е. Ад рэчкі Цны. Там цячэ Цна (ад Дзьсна — «правая»; на ўсход Цнянскае вадасховішча), а за Цной — Зацань.
Так. Там цячэ Цна (ад Дзьсна — «правая»; на ўсход Цнянскае вадасховішча), а за Цной — Зацань.
Не, яна афіцыйна звалася вуліцай імя Патрыса Лумумбы, вялікага сябра Савецкага саюзу. Дамагліся вяртаньня яе спрадвечнай (прынамсі з XVII ст.) назвы грамадзяне гораду толькі ў канцы 1990-х.
Так! Вуліца імя вялікага сябра Савецкага саюзу. І дамагліся вяртаньня яе спрадвечнай (прынамсі з XVII ст.) назвы грамадзяне гораду толькі ў канцы 1990-х.
Не. Хоць іх там было вельмі шмат. Гэта была вуліца імя Патрыса Лумумбы, вялікага сябра Савецкага саюзу. Дамагліся вяртаньня яе спрадвечнай (прынамсі з XVII ст.) назвы грамадзяне гораду толькі ў канцы 1990-х.
Не, хоць у савецкай тапаніміі імёны гэтых анархістаў-рабаўнікоў частыя. Папраўдзе гэта была вуліца імя Патрыса Лумумбы, вялікага сябра Савецкага саюзу. Дамагліся вяртаньня яе спрадвечнай (прынамсі з XVII ст.) назвы грамадзяне гораду толькі ў канцы 1990-х.