Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк — Лукашэнку: «Калі б уваскрэсьлі мае бацька і дзядзька, яны б Вам паказалі Гітлера»


Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

У лістападзе 1995 у інтэрвію нямецкай газэце Handelsblatt Аляксандар Лукашэнка пахваліў Гітлера. Словы выклікалі рэзка нэгатыўную ацэнку апазыцыйных лідэраў, але беларускае грамадзтва заяву прэзыдэнта праглынула.


Сярод тэмаў:

  • Рэдакцыя газэты Handelsblatt вырашае друкаваць інтэрвію Лукашэнкі без пасажу пра Гітлера, «каб не прадастаўляць буйную нацыянальную нямецкую штодзённую газэту ў якасьці трыбуны для падобнага кшталту тэзісаў».
  • Словы Лукашэнкі перадаюцца па беларускім дзяржаўным радыё, іх чуюць мільёны слухачоў.
  • Зянон Пазьняк заяўляе пра пагрозу дыктатуры і кажа: «„Вы, спадар Лукашэнка, ухваляючы Гітлера, апаганьваеце памяць майго бацькі, які загінуў пад Катавіцамі ў барацьбе з гітлераўцамі, як і памяць майго дзядзькі, што прайшоў з 1941-га ўсю вайну ў танку “ КВ» і згарэў у ім 9 лютага 1945 годзе пад Мэркіш Фрыдлянд ва Ўходняй Прусіі. Калі б яны ўсталі — яны б вам паказалі Гітлера".
  • Кіраўніцтва АГП прымае заяву, у якой асуджае словы Лукашэнкі і бачыць у іх спробу апраўдаць усталяваньне панславіскага аўтарытарызму.
  • Прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Замяталін выступае па БТ і заяўляе, што Лукашэнка ня мог хваліць Гітлера, і што гэта — праплочаная правакацыя апазыцыі.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG