Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пачне выдаваць Карты паляка ва ўсім сьвеце


Узор Карты паляка
Узор Карты паляка

Сёньня ўрад Польшчы прыме зьмены ў закон аб Карце паляка. Галоўным новаўвядзеньнем зьяўляецца пашырэньне Карты паляка на ўсе краіны, паведамляе Польскае радыё.

Першапачаткова Карта паляка была распрацаваная з думкай пра палякаў, якія жывуць на тэрыторыі былога СССР.

«У той час многія міністэрствы былі занепакоеныя, як гэты закон і яго дзейнасьць паўплываюць на стан фінансаў дзяржавы. Сёньня такой занепакоенасьці няма. Мы задаволеныя, калі нашыя суайчыньнікі хочуць прыяжджаць да нас, незалежна ад таго, у якой краіне да гэтага часу яны жылі», — падкрэсьліў кіраўнік канцылярыі прэм’ера Польшчы Міхал Дворчык.

Паводле яго словаў, для большасьці людзей, якія жывуць не ў краінах былога СССР, атрыманьне такога дакумэнту пачаткова будзе мець сымбалічны характар, які падкрэсьлівае іх сувязь з Айчынай і польскім народам.


Закон аб Карце паляка быў прыняты ў 2007 годзе. Дакумэнт пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу і ў дадзены момант выдаецца ў 15 краінах, у тым ліку і ў Беларусі. У 2017 годзе тагачасны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік заявіў, што Карты паляка атрымалі больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі.

Уладальнікі Карты паляка падчас прыезду ці пражываньня ў Польшчы атрымліваюць шэраг фінансавых льгот.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG