Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі ўжо 45 выпадкаў адру


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

У палове выпадкаў адзёр завезьлі з-за мяжы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У 2019 годзе ў Беларусі зафіксавалі 45 выпадкаў адру, у 24 выпадках адзёр завезьлі з-за мяжы. Астатнія выпадкі зьвязаныя з завезенымі.
Адзін пацьверджаны выпадак захворваньня на адзёр у дзіцяці адбыўся ў Добрушы ў 15-ці гадовага падлетка. Ён падхапіў заворваньне ад сястры, якая вярнулася з вакацыяў у Маскве.

Па дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, у краінах эўрапейскага рэгіёну працягваецца ўспышка адзёру з 2016 году. На тэрыторыі ЭЗ у 2018 годзе зарэгістравана больш за 20 тысяч выпадкаў захворваньня. Зь іх 35 сьмяротныя.

Найбольшая колькасьць выпадкаў у Румыніі (5376 выпадкаў, 22 сьмяротных), Францыі (2902 выпадкі, тры сьмяротных), Італіі (2427 выпадкаў, восем сьмяротных), Грэцыі (2290 выпадкаў, у тым ліку два сьмяротных). Напружаная сытуацыя адзначалася таксама ў Сэрбіі (5783 выпадкі, у тым ліку 15 сьмяротных), Ізраілі (2300 выпадкаў, у тым ліку два сьмяротных), Расеі (3017 выпадкаў).

Аднак найбольш буйная ўспышка назіраецца ў суседняй Украіне, дзе ў 2018 годзе на адзёр перахварэла больш за 54 тысячы чалавек, у тым ліку 16 выпадкаў скончыліся сьмяротным зыходам. За пачатак 2019 году зарэгістравана больш за 2 000 выпадкаў, у тым ліку 1 сьмяротны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG