Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд падтрымаў МАРГ, які ня выявіў антыканкурэнтных дзеяньняў Дэпартамэнту аховы МУС


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вярхоўны суд у сакавіку адмовіў кампаніі «Новатэх Сыстэмы Бясьпекі» ў прызнаньні незаконным рашэньня Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ). Раней МАРГ ня выявіў антыканкурэнтных дзеяньняў Дэпартамэнту аховы МУС пры закупцы прыёмна-кантрольных ахоўных сродкаў, піша Tut.by.

Што адбылося?

Паслугі па ахове маёмасьці насельніцтва і юрыдычных асоб у Беларусі аказвае Дэпартамэнт аховы МУС. Гэты дзяржорган прымае рашэньне пра магчымасьць эксплюатацыі абсталяваньня для аховы.

«Новатэх Сыстэмы Бясьпекі» папракаюць Дэпартамэнт аховы МУС у прыхільнасьці прыборам кампаніі «Аларм». У антыманапольным ведамстве робяць акцэнт на гістарычным мінулым «Аларма». У «Новатэх Сыстэмы Бясьпекі» настойваюць на дэтальным разглядзе мінулага кампаніі-канкурэнта.

Што было ў судзе?

У кампаніі «Новатэх Сыстэмы Бясьпекі» лічаць, што суд падышоў да разгляду пытаньня фармальна, з мэтай абараніць ад позвы кампаніі МАРГ і Дэпартамэнты аховы. Паводле кампаніі МАРГ прыцягнуў да ўдзелу на сваім баку Дэпартамэнт аховы, каб той даваў тлумачэньні па тэхнічным пытаньням. Аднак не зразумела, чаму прадстаўнік МАРГ ня змог самастойна растлумачыць тэхнічныя пытаньні на падставе перададзеных Дэпартамэнтам аховы доказам. Суд адмовіў «Новатэх Сыстэмы Бясьпекі» у прыцягненьні свайго тэхнічнага спэцыяліста.

«Цягам працэсу прадстаўнік МАРГ не змог адказаць на шэраг пытаньняў і паспрабаваў перанакіраваць пытаньні прадстаўніку Дэпартамэнту аховы. Пісьмовыя доказы з матэрыялаў МАРГ, якія б змаглі адказаць на дадзеныя пытаньні, таксама не дасьледаваліся», — сказалі ў кампаніі.

У «Новатэх Сыстэмы Бясьпекі» плянуюць працягваць барацьбу за правядзеньне канкурэнтных закупак на рынку, бо асобныя гульцы «працягваюць спэкуляваць, прапануючы Дэпартамэнту аховы прыборы па завышаных амаль удвая цэнах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG