Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная партыя Турэччыны пацярпела сур’ёзнае паражэньне на мясцовых выбарах


Рэджэп Таіп Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган

Партыя прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана пацярпела сурʼёзнае паражэньне на мясцовых выбарах 31 сакавіка, страціўшы кантроль над важнымі гарадамі па ўсёй краіне, у той час як у галоўнай апазыцыйнай партыі ёсьць шанцы перамагчы ў Анкары.

У Стамбуле пакуль яшчэ цяжка прадказаць зыход выбараў, улічваючы абвінавачваньні апазыцыі ў маніпуляцыях галасамі выбарнікаў.

Выступаючы перад журналістамі ў Стамбуле, Эрдаган прызнаў, што яго Партыя справядлівасьці і разьвіцьця пацярпела шэраг паражэньняў, і паабяцаў зрабіць высновы з галасаваньня.

Эрдаган таксама паабяцаў прыняць меры па стымуляваньні эканомікі, якая знаходзіцца ў рэцэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG