Агульны таваразварот AliExpress у Беларусі ацэньваюць у 200-250 мільёнаў даляраў. На другім месцы інтэрнэт-гіпэрмаркет 21vek, на трэцім — гандлёвая пляцоўка Wildberries.
Агульны аб’ем рынку інтэрнэт-гандлю ў Беларусі летась склаў 645 мільёнаў даляраў, такія падлікі прыводзіць кіраўнік маркетплэйсу Deal.by Максім Марыніч, паведамляе БелаПАН.
Абсалютны лідэр па продажам AliExpress, за ім 21vek, потым гандлёвая пляцоўка Wildberries. Паводле слоў Марыніча, галоўнымі прычынамі купляць у інтэрнэце беларусы называюць больш нізкія цэны і большы выбар і асартымэнт, чым у звычайных крамах.
Сярэдні чэк беларуса на гандлёвых інтэрнэт пляцоўках — 50 рублёў. За апошні год сума зьнізілася на 8 рублёў, што зьвязана зь большым выбарам тавараў, які прапануе кітайская пляцоўка AliExpress.
У розных катэгорыях тавараў сума, якую трацяць адрозьніваецца: сярэдні чэк на тэхніку і электроніку — 100 рублёў, на мэблю і тавары для дома — 90 рублёў, на вопратку, абутак і аксэсуары — 40 рублёў, на тавары для дзяцей — 30 рублёў.
Беларусы таксама сталі на 8% часьцей плаціць у інтэрнэт-крамах па факце атрыманьня тавару: наяўнымі, картамі, у крэдыт і растэрміноўку. Сёньня так разьлічваюцца ў 62% выпадках.