Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «Асьвенцім у кароўніку» Лукашэнка звольніў кіраўніка Магілёўскай вобласьці. Даручыў распачаць крымінальную справу

абноўлена

Былы кіраўнік Магілёўскай вобласьці Ўладзімер Даманеўскі, 2015 год.
Былы кіраўнік Магілёўскай вобласьці Ўладзімер Даманеўскі, 2015 год.

Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся зьняць з пасадаў «усіх вінаватых» у кепскіх умовах у кароўніку аргахолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёну, піша БелТА. У ліку «вінаватых» аказаўся кіраўнік вобласьці Ўладзімер Даманеўскі.

«Каб на стале ляжаў сьпіс усіх, хто мяне тут суправаджаў. Акрамя губэрнатара ды іншых тут яшчэ былі канкрэтныя людзі, якія павінны былі за гэта адказваць, — загадаў Аляксандар Лукашэнка. — Распачаць крымінальную справу па ўсёй строгасьці закону. Вінаваты — кайданкі і адразу ў сьледчы ізалятар».

Ці затрыманы цяпер ужо былы кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Ўладзімер Даманеўскі, не паведамляецца. Але часовым выканаўцам ягоных абавязкаў ужо прызначаны першы намесьнік Мікалай Кароцін.

Лукашэнка таксама прызначыў новым старшынём аграхолдынгу «Купалаўскае» старшыню Шклоўскага райвыканкаму Васіля Віцюнава, на месца якога прызначыў свайго памочніка па Магілёўскай вобласьці Генадзя Лаўранкова.

Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік комплексу «Сьліжы», 26 красавіка
Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік комплексу «Сьліжы», 26 красавіка

Пасьля таго, як Лукашэнка раскрытыкаваў стан кароўнікаў гаспадаркі, ён загадаў адвесьці яго на мэханічны двор, дзе таксама пабачыў «безгаспадарчасьць і недабрасумленнае стаўленьне да тэхнікі».

«Навокал могілкі — што на вуліцы, што пад дахам», — падзяліўся Лукашэнка ўражаньнямі ад ангару, дзе нібыта нядаўна купленая тэхніка прыйшла ў няспраўнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG