Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Барысаўшчыне мужчына «замінаваў» аграгарадок і школу


Удзень 22 сакавіка 38-гадовы мужчына патэлефанаваў у Барысаўскае РУУС і сказаў, што аграгарадок Лошніца замінаваны. Празь некалькі хвілін мужчына патэлефанаваў у міліцыю зноў і паведаміў, што ў Лошніцы замінавалі сярэднюю школу.

У школу прыехалі супрацоўнікі міліцыі, іншыя апэратыўныя службы. Будынак ачапілі, са школы эвакуавалі 120 чалавек. Выбуховых прыладаў на тэрыторыі школы не знайшлі.

Паводле міліцыі, пра фальшывае мінаваньне паведаміў 38-гадовы беспрацоўны мужчына. Ён патлумачыў, што ў момант тэлефанаваньня быў пʼяным, таму патлумачыць сваіх дзеяньняў ня можа.

Праводзіцца праверка, якая дасьць папярэднюю праўную ацэнку дзеяньням ілжэмінэра. За падобнае злачынства прадугледжана да 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG