Для Белстату і Міністэрства адукацыі закупяць 6800 пляншэтаў, адпаведны тэндэр разьмясьціў сайт дзяржаўных закупак. Пачатковая цана тэндэру — 3 мільёны рублёў, грошы выдаткуюць зь дзяржаўнага бюджэту.
Усе пляншэты хочуць скарыстаць падчас перапісу насельніцтва, сказаў Tut.by дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі Павел Ліс.
Пасьля перапісу насельніцтва:
- 5100 пляншэтаў перададуць у Міністэрства адукацыі. Іх будуць выкарыстоўваць выкладчыкі ІТ-спэцыяльнасьцяў у каледжах.
- Астатнія пляншэты перададуць у Міністэрства аховы здароўя для «інфарматызацыі устаноў аховы здароўя».
Планшэты мусяць паставіць да 12 чэрвеня. Перапіс насельніцтва пройдзе ў кастрычніку. Перапісныя блянкі ўжо зьявіліся на сайце Белстату.