Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Печах афіцэр закрыў сабой салдата ад баявой гранаты


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Два вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы ног, паведамляе прэс-служба міністэрства абароны.

У вайсковай частцы ў Печах 14 сакавіка падчас вучэбных заняткаў салдат выпусьціў баявую гранату ў акоп. Кіраўнік вучэбных заняткаў, афіцэр Дзьмітрый Філіповіч выцягнуў салдата з акопу і закрыў яго сабой.

У выніку выбуху ручной наступальнай гранаты РГД-5 вайскоўцы атрымалі траўмы мяккіх тканак ног, іх здароўю нічога не пагражае. У Міністэрстве абароны Беларусі ўчынак афіцэра назвалі подзьвігам.

Летась у Беларусі прайшлі некалькі судоў за службовыя злоўжываньні, зьдзекі з салдатаў, атрыманьне хабару ды іншыя злачынствы ў Печах. Былога начальніка фізычнай падрыхтоўкі 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах Дзьмітрыя Кісялара засудзілі да 4 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем званьня, а прапаршчыка Ігара Хішчанку з 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах пакаралі 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем званьня.

Усе гэтыя суды зьвязаныя са справай загінулага салдата Аляксандра Коржыча, якога знайшлі павешаным у вайсковай частцы ў Печах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG