Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 155 год з дня сьмерці Кастуся Каліноўскага


Кастусь Каліноўскі, фрагмэнт карціны Ўладзімера Сулкоўскага
Кастусь Каліноўскі, фрагмэнт карціны Ўладзімера Сулкоўскага

Падзеі 22 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскім пляцы публічна быў павешаны Кастусь Каліноўскі, адзін зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Таксама ў гэты дзень

1894 — адбылася першая хакейная гульня на Кубак Стэнлі.

1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон», рэдактарам якой быў Францішак Аляхновіч.

Уладзімер Самойла, Францішак Аляхновіч, Антон Луцкевіч. 1930-я гг.
Уладзімер Самойла, Францішак Аляхновіч, Антон Луцкевіч. 1930-я гг.

1943 — была спалена разам з насельніцтвам вёска Хатынь.

Мэмарыял у Хатыні
Мэмарыял у Хатыні

1963 — выйшаў альбом Please Please Me брытанскага гурту The Beatles.

1991 — быў утвораны Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

1993 — карпарацыя Intel прэзэнтавала свой першы арыгінальны працэсар Pentium.

2006 — на Кастрычніцкай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг вакол намётавага мястэчка, якое арганізавалася ў выніку пратэсту супраць сфальшаваных выбараў. Людзі пастанавілі перайменаваць плошчу Кастрычніцкую ў Каліноўскага.

У гэты дзень нарадзіліся

1786 — Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай.

1920 — Аляксей Пысін, беларускі літаратар.

1943 — Джордж Бэнсан, амэрыканскі гітарыст і вакаліст.

1957 — Яцэк Качмарскі, польскі бард часоў Салідарнасьці.

1965 — Юрась Шамецька, беларускі паэт.

У памяці

1925 — загінуў у авіякатастрофе Аляксандар Мясьнікоў, першы кіраўнік савецкай Беларусі.

1986 — памерла Ніна Каменская, беларускі гісторык.

2008 — памёр Леанід Аляксееў, археоляг, дасьледчык гісторыі Полацкага княства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG