Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў» асудзілі пакараньне галоўнай рэдактарцы Tut.by

Суд над Марынай Золатавай па «справе БелТА», 4 сакавіка 2019 году
Суд над Марынай Золатавай па «справе БелТА», 4 сакавіка 2019 году

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла пакараньне ў выглядзе «вялікага штрафу» галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай. Пра гэта сказана ў заяве на сайце арганізацыі.

Штраф Золатавай — гэта «яшчэ адна спроба запалохаць некалькі апошніх незалежных СМІ ў Беларусі», гаворыцца ў заяве «Рэпартэраў бязь межаў».

Тое, як беларускія ўлады «настойліва займаліся гэтай справай» з самага пачатку, паказвае іх «рашучасьць падарваць канкурэнтаў з боку дзяржаўных СМІ», адзначыў кіраўнік бюро арганізацыі па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Ёган Бір.

«Надышоў час для міжнароднай супольнасьці, асабліва для Эўразьвязу, зрабіць захады дзеля спыненьня эскаляцыі рэпрэсій у Беларусі», — лічыць Бір.

Як адзначаецца ў заяве «Рэпартэраў бязь межаў», суд над Марынай Золатавай адбыўся на фоне спробаў беларускіх уладаў узмацніць кантроль за СМІ: такіх, як новы «драконаўскі» закон «Аб СМІ», блякаваньне вядучых навінавых сайтаў і беспрэцэдэнтная хваля штрафаў супраць незалежных журналістаў. Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краінаў у Сусьветным індэксе свабоды прэсы за 2018 год, падкрэсьліваецца ў заяве.

4 сакавіка галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава была прызнаная вінаватай паводле ч. 2 арт. 425 КК РБ («Бязьдзейнасьць службовай асобы») і пакараная штрафам у 7 650 беларускіх рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі (на аплату адвакатаў БелТА) у памеры 6000 рублёў.

Суд над Марынай Золатавай у «cправе БелТА». Што важна ведаць

Поўная заля ў судзе над галоўнай рэдактаркай Tut.by Золатавай. ФОТА

1/11
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Галоўная рэдактарка парталу tut.by Марына Золатава
2/11 Галоўная рэдактарка парталу tut.by Марына Золатава
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
3/11
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Пракурор Юлія Харчэйкіна
4/11 Пракурор Юлія Харчэйкіна
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
5/11
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Прадстаўнікі БелТА
6/11 Прадстаўнікі БелТА
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Рэдактарка парталу Tut.by Галіна Ўласік
7/11 Рэдактарка парталу Tut.by Галіна Ўласік
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Марына Золатава
8/11 Марына Золатава
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
9/11
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
10/11
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына ў судзе над Марынай Золатавай
11/11 Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына ў судзе над Марынай Золатавай
12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Previous slide
Next slide

  • Крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу Tut.by Марыны Золатавай пачаўся 12 лютага. Золатаву абвінавачвалі ў бязьдзеяньні службовай асобы. Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае ў гэтым артыкуле пакараньне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленьня волі тэрмінам да 5 гадоў.
  • Пракурор Юлія Харчэйкіна патрабавала аштрафаваць галоўную рэдактарку Tut.by на 25 500 рублёў.
  • 4 сакавіка судзьдзя Аляксандар Петраш вынес Золатавай прысуд у выглядзе штрафу ў памеры 7 650 рублёў. Таксама яна мусіць сплаціць судовыя выдаткі (на аплату адвакатаў БелТА) ў памеры 6 000 рублёў. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады.
  • Марына Золатава заставалася адзінай абвінавачанай у «справе БелТА».
  • «Справа БЕЛТА»: што адбылося. Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў.
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаныя кампэнсаваць прычыненую дзяржаве шкоду. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку TUT.BY абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бязьдзейнасьць службовай асобы»). Санкцыя артыкулу — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
  • Справу Золатавай вядзе судзьдзя Аляксандар Петраш, які, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», неаднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды вядомым палітыкам, грамадзкім дзеячам і актывістам.
  • Першапачаткова Марына Золатава таксама падазравалася паводле часткі 2 артыкулу 349 («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі») КК Беларусі. Менавіта па гэтым артыкуле былі абвінавачаныя астатнія фігуранты справы. Але такое абвінавачаньне з Золатавай зьнялі.
  • Сьледчы камітэт Беларусі двойчы адмовіў на хадайніцтвы Золатавай аб спыненьні крымінальнага перасьледу.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG