Намесьнік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент усклаў 4 сакавіка кветкі да помніка Антону і Івану Луцкевічам у Менску.
Хто такія браты Луцкевічы?
Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясьціла сваю незалежнасьць.
Памятны знак у гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў усталявалі летась у сакавіку ў менскім парку Якуба Коласа.
Да Другой усясьветнай вайны на месцы парка Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў Менск зь Лібавы ў 1896 годзе і жылі на тагачаснай Садовай вуліцы. Тут, каля цяперашняга Купалаўскага музэю, стаяў дом сям’і Луцкевічаў.