Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіста Дзядка пакаралі на 600 даляраў за стары допіс у сацсетках 


Мікола Дзядок падчас акцыі ў падтрымку палітвязьняў
Мікола Дзядок падчас акцыі ў падтрымку палітвязьняў

4 сакавіка ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску прайшло судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе анархіста Міколы Дзядка.

Як нагадвае правааабарончы цэнтар «Вясна», актывіста абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП за стары допіс у сацыяльнай сетцы — клясыфікавалі як распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Судзьдзя Алена Бушава палічыла віну Міколы Дзядка даказанай і аштрафавала яго на 50 базавых велічынь (1275 рублёў). Гэта ўжо трэці выпадак цягам паўгода, калі яго судзяць па згаданым артыкуле.

Адразу пасьля суду Міколу Дзядка затрымалі. Магчыма, гэта зьвязана зь ягоным удзелам у акцыі «Свабоду палітвязьням», якая прайшла 26 лютага ў Менску.

1 сакавіка астатнім удзельнікам акцыі прысудзілі буйныя штрафы, а арганізатару Паўлу Севярынцу — 10 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG